Альгерд Бахарэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Альгерд Бахарэвіч
Alhierd Bacharevič.jpg
Альгерд Бахарэвіч (2009 г.)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 31 студзеня 1975, Менск,
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Беларусь
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці: літаратар
Прэміі: «Гліняны Вялес — 2002»

Альге́рд Бахарэ́віч (нар. 31 студзеня 1975 г., Менск) — беларускі пісьменьнік і перакладчык. Ляўрэат літаратурнае прэміі «Гліняны Вялес» за 2002 год.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся 31 студзеня 1975 году ў Менску. У 1997 годзе скончыў філялягічны факультэт БДПУ. Пасьля ўнівэрсытэту працаваў настаўнікам, а пасьля — журналістам. Жанаты, мае дачку. Жыве ў Гамбургу.

[рэдагаваць] Творчасьць

Альгерд Бахарэвіч зьяўляецца аўтарам кніг «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў» (2002), «Натуральная афарбоўка» (2003), «Ніякай літасьці Валянціне Г.» (2006), «Праклятыя госьці сталіцы» (2008), «Сарока на шыбеніцы» (2009).

Пераклаў казку «Халоднае сэрца» Вільгельма Гаўфа, якая выйшла напрыканцы 2009 году пад адной вокладкай з самастойным творам, названым «пасьлямовай перакладчыка». Пераклаў зь нямецкай мовы паасобныя творы братоў Грым, Франца Кафкі, вершы Ганса Энсэнсбэргера і іншых сучасных нямецкіх паэтаў.

Браў удзел у Бэрлінскім літаратурным калёквіюме, тэатральным фэстывалі ў Любліне (Польшча), літаратуратурных фэстывалях «Vilenica-2006» (Славенія), «Lesefest Osteuropa» (Ляйпцыг, Нямеччына), «Месяцы аўтарскага чытаньня» у Брно, Міжнароднага літаратурнага фэстывалю ў Львове і іншых. Зьяўляецца сябрам беларускага ПЭН-цэнтру.

Вядзе калёнку ў фармаце «літаратурна-мэдычнай энцыкляпэдыі» «Малая Мэдычная Энцыкляпэдыя (Бахарэвіча)» на Радыё Свабода.

Творы Альгерда Бахарэвіча перакладзеныя на нямецкую, чэскую, украінскую, балгарскую, славенскую і польскую мовы.[1] У 2008 годзе выйшаў зборнік выбраных апавяданьняў Альгерда Бахарэвіча «Talent do jąkania się». У 2010 годзе ў ляйпцыгскім выдавецтве "Leipziger Literaturverlag" раман «Сарока на шыбеніцы» выйшаў на нямецкай мове.[2]

[рэдагаваць] Узнагароды

Зьяўляецца ляўрэатам прэміі «Гліняны Вялес» за кнігу «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў». Паводле апытаньня інтэрнэт-сайта «Новая Эўропа» Бахарэвіч быў названы лепшым беларускім пісьменьнікам 2006 году.[1] Стыпэндыят IHAG (Грац, Аўстрыя) і нямецкага ПЭН-цэнтра.[3]

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах