Аўстрыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Рэспу́бліка А́ўстрыя, А́ўстрыя (па-нямецку: Republik Österreich, Österreich
De-Österreich.ogg ) — краіна ў Цэнтральнай Эўропе. Мяжуе зь Нямеччынай і Чэхіяй на поўначы, Славакіяй і Вугоршчынай на ўсходзе, Славеніяй і Італіяй на поўдні, Швайцарыяй і Ліхтэнштайнам на захадзе.
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: няма | |||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | Нямецкая | ||||
| Сталіца | Вена | ||||
| Найбуйнейшы горад | Вена | ||||
| Урад | Парлямэнцкая рэспубліка Гайнц Фішэр Вэрнэр Файман |
||||
| Плошча - Агульная - % вады |
113-е месца ў сьвеце 83 871 км² 1,3% |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2005) - Шчыльнасьць |
86-е месца ў сьвеце 8 206 524 97/км² |
||||
| СУП - Агульны (2005) - на душу насельніцтва |
35-е месца ў сьвеце $267 млрд $32 962 |
||||
| Валюта | Эўра (EUR) |
||||
| Часавы пас - улетку |
CET (UTC+1) СEST (UTC+2) |
||||
| Незалежнасьць |
27 ліпеня 1955 | ||||
| Дзяржаўны гімн | «Land der Berge, Land am Strome» | ||||
| Аўтамабільны знак | A | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .at | ||||
| Тэлефонны код | +43 |
||||
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
- Асноўны артыкул: Гісторыя Аўстрыі
Так званая «Другая рэспубліка». Па падпісаньні Дзяржаўнага дагавора былі аб'яднаныя дзьве зоны акупацыі — савецкая і саюзьнікаў з утварэньнем Аўстрыйскай Рэспублікі ў сёньняшніх межах.
[рэдагаваць] Палітыка
Аўстрыя зьяўляецца фэдэральнай краінай якая аб’ядноўвае дзевяць самастойных земляў. Кіраўніком краіны зьяўляецца фэдэральны прэзыдэнт, які выбіраецца на 6 гадоў. Урад узначалены фэдэральным канцлерам, міністры назначаюцца прэзыдэнтам. Парлямэнт Аўстрыі – двухпалатны Фэдэральны сход, які складаецца з Фэдэральнай Рады і Нацыянальнай Рады. Фэдэральная Рада – складаецца з 64 дэпутатаў, якія выбіраюцца парлямэнтамі земляў. Землі прадстаўлены рознай колькасьцю дэпутатаў (ад 3 да 12) у залежнасьці ад колькасьці насельніцтва. Нацыянальная Рада складаецца з 183 дэпутатаў, якія выбіраюцца па прапарцына-сьпісачнай сыстэме.
Аўстрыя мае 10 галасоў у Радзе Эўрапейскага Зьвязу і 18 месцаў у Эўрапейскім Парлямэнце. У Эўрапейскай камісіі Аўстрыя была прадстаўлена з 1995 да 2004 года Францам Фішарам (раней міністар сельскай гаспадаркі), а з 2004 года Бэніта Фэрэра-Вальднэрам (раней міністар замежных спраў Аўстрыі). Канцлерам Аўстрыі з 2007 года зьяўляецца Альфрэд Гусэнбаўэр, які кіруе кааліцыяй сацыялістаў і кансэрватараў. З 8 ліпеня 2004 года прэзыдэнтам Аўстрыі зьяўляецца Гейнц Фішар.
Палітычная будова краіны заснавана на канстытуцыі ад 1 кастрычніка 1920 года.
Аўстрыя не ўваходзіць у вайсковыя блёкі і зьяўляецца нэўтральнай краінай. Пад час канфліктаў у краінах суседняй Югаславіі, у краіне уздымалася пытаньне аб парушэньні нэўтральнасьці і неабходнасьці ўвайсьці ў склад НАТО. Але урад Аўстрыі не пайшоў на зьмены і краіна надалей прытрымліваецца нэўтральнасьці. Аўстрыйскія ўзброеныя сілы рыхтуюцца выключна да абароны краіны.
[рэдагаваць] Землі
- Асноўны артыкул: Землі Аўстрыі
У склад Аўстрыі уваходзяць дзевяць земляў: Бургенланд, Карынція, Ніжняя Аўстрыя, Верхняя Аўстрыя, Зальцбург, Штырыя, Тыроль, Форарльберг, Вена.
[рэдагаваць] Геаграфія
Аўстрыя зьяўляецца горнай краінай, большая частка краіны разьмяшчаецца ў Альпах. З агульнай плошчы краіны (84 000 км²), толькі чацьвёртая частка мае раўнінны рэльеф, і толькі 32% плошчы Аўстрыі знаходзіцца ніжэй 500 мэтраў над узроўнем мора. Самая высокая частка краіны знаходзіцца ў Альпах на захадзе Аўстрыі, самая нізкая на раўнінах на ўсходзе.
Аўстрыю можна падзяліць на пяць частак. Большай зь якіх будуць Аўстрыйскія Альпы (62% ад агульнай плошчы краіны), Аўстрыйскія ўзгор’і Альпаў і Карпатаў (12% тэрыторыі), Усходняя частка, якая прылягае да раўніны Панон (12% тэрыторыі), другая горная частка (ніжэйшая за Альпы), знаходзіцца на поўначы краіны, вядомая як аўстрыйскае плято, знаходзіцца ў цэнтральнай Багеміі і займае каля 10% краіны, астатняя раўнінная частка вакол Вены займае 4 % плошчы.
На тэрыторыі Аўстрыі разьмяшчаюцца чатыры экарэгіёна: цэнтральна-эўрапейскія зьмешаныя лясы, панонскія зьмешаныя лясы, аўстрыйскія хваёвыя і зьмешаныя лясы і шырокаліставыя лясы.
[рэдагаваць] Эканоміка
Эканоміка Аўстрыі заснаваная па прынцыпах рынкавай гаспадаркі. Гэта адна з самых разьвітых краінаў Эўропы, а так сама ўваходзіць у дзесятку самых багатых краінаў сьвету (калі лічыць адносіцы СУП на душу насельніцтва). Падаткі складаюць 43% нацыянальнага прыбытку, што крыху ніжэй, чым у скандынаўскіх краінах. Узровень беспрацоў’я вагаецца ад 4,4% да 6,8%. Каэфіцыент Джыні, які адлюстроўвае рознасьць прыбыткаў паміж багатымі і беднымі складае 29 і зьяўляецца адным з самых нізкіх у сьвеце. Сукупны ўнутраны прадукт у 2002 годзе склаў 200,7 млрд. эўра, вытворчасьць СУП на 1 занятага (вытворчасьць працы) – 58,3 тыс. эўра.
Інфляцыя ў Аўстрыі адна з самых нізкіх (каля 1,8%), індэкс спажывецкіх цэнаў 2002 года да 1996 года склаў 108,8, а агулам па Эўрапейскаму Зьвязу – 110,8.
Прыкладна 2,2% СУП прыходзіцца на сельскую гаспадарку, 32,3% на прамысловасьць, 65,5% - сфэра паслугаў, транспарт, банкаўскі і страхавы сэктар. Трэцяя частка аб’ёма прамысловай вытворчасьці прыходзіцца на дзяржаўны сэктар эканомікі.
Тым ня менш у Аўстрыі існуюць праблемы ў сельскай гаспадарцы зьвязаныя з эўрапейскай інтэграцыяй. Коштавая палітыка, якая праводзіцца Эўрапейскім Зьвязам у галіне сельскагаспадарчай вытворчасьці прывяла да таго, што 69% усіх сельскагаспадарчых земляў аказаліся нерэнтабэльнымі.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
У гарадах жыве 77% насельніцтва Аўстрыі, чвэрць зь іх жыве ў сталіцы краіны – Вене. 88,6% насельніцтва – нямецкамоўныя аўстрыйцы, зь якіх 4% карыстаецца алеманскай мовай, астатнія - баварскай. 14,5% насельніцтва Аўстрыі складаюць эмігранты гэта адзін з самых вялікіх паказчыкаў у Эўропе, большы ён толькі ў Люксэмбургу і Швэйцарыі. Большасьць эмігрантаў прыехала з Сэрбіі, Чарнагорыі, Турцыі і Нямеччыны.
Сучасныя межы Аўстрыі былі вызначаны Сэн-Жэрмэнскай дамовай у 1919 годзе, у некаторых жыхароў Аўстрыі да нашых дзён засталіся сваякі ў суседняй Чэхіі, Славакіі і Вугоршчыне.
Афіцыйнай мовай Аўстрыі зьяўляецца нямецкая мова, ёй карыстаюцца ўсе жыхары краіны, ня гледзячы на нацыянальнасьць. Аднак вызначаецца ўласны, аўстрыйскі дыялект.
[рэдагаваць] Культура
- Асноўны артыкул: Культура Аўстрыі
[рэдагаваць] Рознае
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Краіны Эўропы | |
|---|---|
| Азэрбайджан · Альбанія · Андора · Армэнія · Аўстрыя · Баўгарыя · Беларусь · Босьнія і Герцагавіна · Бэльґія · Ватыкан · Вугоршчына · Вялікабрытанія · Гішпанія · Грузія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан¹ · Кіпр · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Малдова · Мальта · Манака · Нарвэґія · Нідэрлянды · Нямеччына · Партуґалія · Польшча · Расея¹ · Рэспубліка Македонія · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турцыя¹ · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія | |
| Непрызнаныя: | Акратыры і Дэкелія · Выспа Мэн · Гернсі · Гібральтар · Косава · Ян Маен · Джэрсі · Шпіцбэрген · Фарэрскія выспы |
| ¹ Часткова знаходзіцца ў Азіі | |
| Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця (АЭСР) | |
|---|---|
| Злучаныя Штаты Амэрыкі · Аўстралія · Аўстрыя · Бэльгія · Вугоршчына · Вялікая Брытанія · Гішпанія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Канада · Люксэмбург · Мэксыка · Нарвэгія · Нідэрлянды · Новая Зэляндыя · Нямеччына · Паўднёвая Карэя · Партугалія · Польшча · Славаччына · Турэччына · Фінляндыя · Францыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Японія · |


