Прамысловасьць
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Прамысло́васьць – адна з асноўных галінаў эканомікі, якая вельмі моцна ўплывае на ўзровень разьвіцьця вытворчых сілаў грамадзтва. Уяўляе сукупнасьць прадпрыемстваў (заводаў, фабрык, шахтаў, электрастанцый), якія займаюцца вытворчасьцю сродкаў працы як для самой прамысловасьці, так і для іншых галінаў эканомікі, здабычай сыравіны, матэрыялаў, паліва, вытворчасьцю энэргіі, загатоўкай лесу і наступнай апрацоўкай прадуктаў атрыманых у прамысловасьці ці вырабленых у сельскай гаспадарцы.
Прамысловасьць складаецца з дзьвюх галінаў: здабываючай і апрацоўваючай.
Да здабываючай адносяць прадпрыемствы па здабычы горна-хімічнай сыравіны, руды чорных і каляровых металаў і няруднай сыравіны для мэталюргіі, немэталічных рудаў, нафты, прыроднага газу, вугалю, торфу, сланцаў, солі, нярудных будаўнічых матэрыялаў і г.д.
Да апрацоўваючай прамысловасьці адносяць прадпрыемствы па вытворчасьці чорных і каляровых мэталаў, пракату, хімічных і нафтахімічных прадуктаў, машынаў і абсталяваньня, прадуктаў дрэваапрацоўкі, прадуктаў лёгкай і харчовай прамысловасьці і г.д.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Прамысловасьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў


