Цэмэнт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьмешваньне цэмэнту зь пяском

Цэмэ́нт (па-лацінску: caementum — друз) — парашкападобнае вяжучае рэчыва, здольнае ўтвараць з вадой (воднымі растворамі солей або іншымі вадкасьцямі) плястычную масу, што з часам загусае і пераходзіць у каменападобны стан.

У залежнасьці ад сыравіны і спосабу атрыманьня адрозьніваюць віды цэмэнту:

  • портляндцэмэнт і яго разнавіднасьці (шлакавы і пуцалаваны);
  • гліназёмісты;
  • расшыральны і шэраг спэцыяльных марак (напрыклад, кісьлётатрывалы).

Прамысловая вытворчасьць з 19 стагодзьдзя. Найбольш пашыраны портляндцэмэнт — прадукт тонкага памолу, атрыманы абпальваньнем да сьпяканьня (тэмпэратура каля 1450 °C) вапняку і гліны (суадносіны 3:1). Каб палепшыць тэхнічныя ўласьцівасьці, пры памоле да клінкеру дадаюць каля 3; двухводнага гіпсу і каля 15% актыўных мінэральных дабавак (дыятаміту, трэпэлу, доменнага грануляванага шлаку). Якасьць цэмэнту вызначаецца тонкасьцю памолу, тэрмінам ахоўваньня і маркай (характарыстыкай трываласьці пры сьцісканьні стандартных узораў) — абазначаецца лічбамі 200, 300, 400, 500, 600 і 700. Чым вышэй марка, тым больш трывалы выраб на яго аснове.

У Беларусі выпускаецца прадпрыемствамі «Ваўкавыскцэмэнтнашыфэр», «Крычаўцэмэнтнашыфэр».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Я. М. Кавалёў. / Цэмэнт / Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)