Сельская гаспадарка
Се́льская гаспада́рка — адна з галін эканомікі, галоўнай мэтай якой зьяўляецца забесьпячэньне харчаваньнем. Сельская гаспадарка атрымлівае расьліннае і жывёльнае харчаваньне дзякуючы апрацоўцы зямлі, вырошчваньню расьлін, гадоўлі жывёл.
Разьвіцьцём сельскай гаспадаркі займаюцца сельскагаспадарчыя галіны навукі: агратэхніка, заатэхніка, аграномія, аграбіялёгія, аграхімія, аграэкалёгія, аграгеалёгія, аграмэтэаралёгія, агракліматалёгія.
Гісторыя разьвіцьця сельскай гаспадаркі [рэдагаваць]
Сельская гаспадарка належыць да самых старых формаў матэрыяльнай дзейнасьці чалавека — пачатак сельскай гаспадаркі адносяць да нэаліту — 10 000 да 3000 гадоў да н. х. Пераход ад зьбіраньня да апрацоўкі зямлі прывёў да «рэвалюцыі» ў чалавечых узаемаадносінах. Зьмяніўся стыль іх жыцьця з качавога на аселы, што прывяло да ўзьнікненьня болей складаных сацыяльных формаў, якія стварылі магчымасьці для эвалюцыі чалавечых узаемаадносін. Зьмяніліся і адносіны чалавека да прыроды, якую ём пачаў пераўтвараць да ўласных патрэб.
Першыя спробы апрацоўкі зямлі пачаліся каля 8000 да н. э. на Блізкім Усходзе (Мэсапатамія і Эгіпет), а потым, амаль адначасова, у трох аддаленых адзін ад аднаго частках сьвету на абшарах сучасных: Кітаю, Мэксыкі і Пэру. Першымі селькагаспадарчымі расьлінамі сталі: пшаніца, жыта і ячмень (Блізкі Ўсход). У паўднёва-ўсходняй Азіі гэта былі: гарох, бабы, рыс і проса.
І так, дзякуючы вырошчваньню расьлін, атрымалі магчымасьць разьвівацца старажытныя цывілізацыі, калі-нікалі называныя ад галоўных сельскагаспадарчых расьлін цывілізацыямі пшаніцы, жыта і кукурузы.
Крыху раней чалавек дайшоў і да прыручэньня некаторых жывёл: авечак і козаў — каля 10 000 — 7000 гадоў да н. э., пазьней каровы і сьвіньні — каля 6000 гадоў да н. э. Гэта адбылося таксама на Блізкім Усходзе, потым вырошчваньне расьлін і жывёлагадоўля распаўсюдзілася па ўсім Старым сьвеце.
Сельская гаспадарка належыць да галін эканомікі з самым вялікім шкодным уплывам на навакольнае асяродзьдзе. У наш час Эўразьвяз прадпрымае значныя дзеяньні для абмежаваньня забруджваньня шляхам інтэграцыі сельскагаспадарчай палітыкі і экалягічнай палітыкі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Сельская гаспадарка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў