Мэксыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Мэксыка
Estados Unidos Mexicanos
Сьцяг Мэксыкі Герб Мэксыкі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: няма
Дзяржаўны гімн
«Himno Nacional Mexicano»
Месцазнаходжаньне Мэксыкі
Афіцыйная мова Гішпанская
Сталіца Мэхіка
Найбуйнейшы горад Мэхіка
Форма кіраваньня Фэдэратыўная рэспубліка
Фэліпэ Кальдэрон
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
13-е месца ў сьвеце
1 972 550 км²
2,5
Насельніцтва
 • агульнае (2005)
 • шчыльнасьць
11-е месца ў сьвеце
106 682 500
54/км²
СУП
 • агульны (2005)
 • на душу насельніцтва
13-е месца ў сьвеце
$1,064 трлн
$10 090
Валюта мэксыканскі пэса (MXN)
Аўтамабільны знак MX
Дамэн верхняга ўзроўню .mx
Тэлефонны код +52
Мапа Мэксыкі

Мэ́ксыка (па-гішпанску: Estados Unidos Mexicanos альбо México) — краіна ў Паўночнай Амэрыцы.

Займае паўночную, самую шырокую частку перашыйка, што злучае Паўночную Амэрыку з Паўднёвай Амэрыкай. На захадзе берагі Мэксыкі абмываюцца водамі Ціхага акіяна і Каліфарнійскага заліва, на ўсходзе — Мексыканскім залівам і Карыбскім морам; на поўначы яна мяжуе з ЗША, на поўдні — з Гватэмалай і Бэлізам.

Мэксыка была калыскай старажытных цывілізацый Новага Сьвету. Цяпер у ёй пражывае пятая частка ўсяго насельніцтва Лацінскай Амэрыкі.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

  • Да адкрыцьця Амэрыкі эўрапейцамі на тэрыторыі Мэксыкі існавалі дзяржавы мая і ацтэкаў
  • 1518 — першая высадка гішпанцаў на тэрыторыі Мексыкі (экпэдыцыя канкістадораў Хуана грыхальвы)
  • 1519 — гішпанскі атрад канкістадора Картэса высажваецца на тэрыторыі Мэксыкі, закладвае горад Вэракрус і бяз боя ўвходзіць у сталіцу імпэрыі ацтэкаў горад Тэначтытлян (Мэхыка), дзе бярэ ў палон важдзя Мантэсуму
  • 1520 — Картэс на чале 10-тысячнага антыацтэкскага апалчэньня нідэйцаў заваёўвае дзяржаву ацтэкаў
  • 1522 — Картэс становіцца першым губэрнатарам і генэрал-капітанам новай Гішпаніі
  • 1524 — да новай Гішпаніі далучаліся Гватэмала і Гандурас
  • 1535 — заснавана віцэ-каралеўства новая Гішпанія з цэнтрам у Мэхіка. Першым віцэ-каралём новай Гішпаніі стаў Антоніё дэ Мэндоса. Віцэ-каралеўства падзеленае на праівнцыі на чале з губэрнатарамі. Тэрыторыі правінцыяў былі падзеленыя паміж гішпанскімі памешчыкамі-латыфундыстамі, да якіх былі замацаваныя прымежныя індзейцы. Для стрымліваньня свавольства губэрнатараў на месцах былі створаныя аўдыенсіі — калегіі судзьдзяў, на чале з прэзыдэнтамі
  • 18101824 — вайна за незалежнасьць Мэксыкі ад Гішпаніі
  • 1821 — абвяшчэньне незалежнасьці
  • 1824 — першая канстытуцыя незалежнай Мэксыкі
  • 1835 — аддзяленьне Тэхаса ў хадзе Тэхаскай рэвалюцыі
  • 18461848 — амэрыкана-мэксыканская вайна, якая скончылася адтаржэньнем ад Мексыкі паловы тэрыторыі, якая зараз уваходзіць у склад ЗША
  • 18621867 — францускае ўварваньне, у гонар адной зь перамоагў у якой мэксыканцы заснавалі нацыянальнае сьвята
  • 19101920 — Мэксыканская рэвалюцыя
  • 1994 — паўстаньне сапатыстаў
  • 2006 — Рэвалюцыя кактусаў

[рэдагаваць] Палітыка

[рэдагаваць] Геаграфія

[рэдагаваць] Будова паверхні

Бoльшую частку Мэксыкі займае Мэксыканскае нагор'е, якое пераходзіць на поўначы ў высокія раўніны і плато Тэхаса і Нью-Мэксыка; з усходу, захаду і поўдню яно акружана глыбока разьдзеленымі горнымі хрыбтамі. Цэнтральная частка гэтага нагор’я складаецца з шырокіх западзінаў — бальсонаў — са спадзістымі схіламі; асобныя хрыбты часта ўвянчаныя вульканамі. Паверхня пласкагор’я паступова падвышаецца да поўдня і ўтварае клін у вульканічнай зоне, дзе ў шыротным кірунку працягваецца хрыбет Папярочная Вульканічная Сьера. Паўночная частка пласкагор’я, Паўночная Мэса, утвораная зьлітымі паміж сабой бальсонамі, западзінамі з саланчакамі або салёнымі азёрамі ў цэнтры; самыя буйныя зь іх — Бальсон-дэ-Мапімі, дно якога знаходзіцца на вышыні 900 м над у.м., і Бальсон-дэ-Майран (1100 м). Над агульным узроўнем плято рэзка ўзьнімаюцца на вышыню да 900 м блёкавыя горы. Бoльшая частка гэтага пустыннага раёна бясьцёкавая; толькі на поўначы працякае буйнейшая рака Мэксыкі Рыа-Брава-дэль-Нортэ (у ЗША яна носіць назву Рыа-Грандэ) і яе адзіны прыток — Канчас. Далей да поўдня паверхня нагор’я павышаецца; шматлікія міжгорныя западзіны разьмешчаныя тут на адзнаках 1800—2400 м над у.м. і падзеленыя прыпаднятымі засушлівымі плято, над якімі на некалькі сот мэтраў паднімаюцца блёкавыя хрыбты. На крайнім поўдні нагор’я знаходзіцца так званы Цэнтральны раён, які зьяўляецца цэнтрам палітычнага і эканамічнага жыцьця краіны, дзе разьмешчаная сталіца і засяроджаная вялікая частка насельніцтва. У рэльефе гэтага раёна выразна выяўленыя катлавіны, дно якіх знаходзяцца на ўзроўні 1500—2600 м; усе яны, за выключэньнем даліны Мэхіка, дзе знаходзіцца сталіца, дрэнуюцца рэкамі, прыналежнымі да басэйнаў Ціхага і Атлянтычнага акіянаў. Катлавіны падзеленыя ўзгорыстымі градамі мяккіх абрысаў, прарэзанымі глыбокімі і вузкімі далінамі рэк. Над паверхняй плято рэзка паднімаецца, абмяжоўваючы яго з поўдня, Папярочная Вульканічная Сьера, утвораная амаль зьлітымі конусамі вульканаў. Тут знаходзяцца найвышэйшыя пікі: Арысаба (Сытлальтэпэтль), 5610 м; Папакатэпэтль, 5452 м; Істаксыўатль, 5286 м; Нэвада-дэ Талука, 4392 м; Малінчэ, 4461 м, і Невада-дэ-Каліма, 4265 м. У Даліне Мэхіка даўжынёй 80 км і шырынёй каля 50 км некалі знаходзілася пяць плыткіх азёраў з забалочанымі берагамі; буйнейшым зь іх было возера Тэскока, у цэнтры якога, на высьпе, разьмяшчалася сталіца ацтэкаў — Тэначтытлан. З часам возера было асушана і на яго месцы знаходзіцца сучасная сталіца, горад Мэхіка. Самая буйная рака Цэнтральнага раёна — р. Лерма — працякае праз западзіны Талука, Гуанахуата і Халіска і ўпадае ў возера Чапала, якое мае сьцёк у Ціхі акіян праз р. Рыа-Грандзе-дэ-Сант’яга. Іншыя западзіны — Агуаскальентэс і Пуэбла — таксама дрэнуюцца рэкамі басэйна Ціхага акіяна.

Заходнюю мяжу нагор’я ўтварае горная сыстэма Заходняя Сьера-Мадрэ, якая дасягае 160 км у шырыню і месцамі ўзьнімаецца вышэй 3000 м. Гэта адзін з найбольш магутных і цяжкапераадольных горных бар’ераў Заходняга паўшар’я. Горная сыстэма на ўсходзе нагор’я, Усходняя С’ера-Мадрэ, адносна лягчэйшая да пераадоленьня.

Папярочная Вульканічная Сьера стромкім уступам абрываецца да тэктанічнай западзіны р. Бальсас, глыбока ўдаецца ў горную вобласьць; нават на вялікім алдаленьні ад акіяна, на мэрыдыяне г. Мэхіка, дно даліны мае вышыню ўсяго каля 500 м над у.м. Паўднёвей даліны Бальсас знаходзіцца вобласьць разьдзеленых плято Герэра і Аахака, вядомая пад агульнай назвай Паўднёвай Сьера-Мадрэ; эразійная дзейнасьць вадацёкаў стварыла тут складаную сетку глыбокіх далінаў і крутасхілых грабянёў, амаль не пакінуўшы роўных участкаў. Гэтая паўднёвая горная вобласьць, якая, як прынята лічыць, утварае паўднёвы рубеж геалягічных структураў Паўночнай Амэрыкі, заканчваецца стромкімі ўступамі, звернутымі да Ціхага акіяна і да нізіннага перашыйка Тэуантэпек.

Тры асноўныя фізыка-геаграфічныя вобласьці за межамі вышэйапісанай горнай вобласьці — гэта паўночная частка Ціхаакіянскага ўзьбярэжжа, уключаючы п-ву Каліфорнію, або Ніжнюю Каліфорнію; Прымэксыканскую нізіну і п-ву Юкатан; і горную сыстэму Ч’япас, разьмешчаную паміж перашыйкам Тэўантэпек і мяжой Гватэмалы. Бoльшая частка тэрыторыі, разьмешчанай у паўночнай частцы Ціхаакіянскага ўзьбярэжжа і аддзеленай ад астатняй часткі краіны цяжкадаступнымі гарамі Усходняй С’ера-Мадрэ, уяўляе сабой пустыню. Асноўныя элемэнты паверхні — пустыня Санора, дэпрэсія, разьмешчаная на паўночным працягу Каліфарнійскага заліва і месцамі апушчаная ніжэй у.м., і блёкавыя горы п-вы Каліфорнія — працягваюцца на поўначы ў межы ЗША. Шырокія засушлівыя терасападобныя паверхні п-вы Каліфорнія большай часткай не маюць вадацёкаў, але ў паўднёвай частцы матэрыковага ўзьбярэжжа Каліфарнійскага заліва адгор’і і бясьцёкавыя западзіны чаргуюцца з плоскадоннымі далінамі рэк, што сьцякаюць з гор. Прымэксыканская нізіна расшыраецца на поўначы, дзе яна злучаецца з прыбярэжнымі раўнінамі Тэхаса. Далей да поўдня, ад Тампіка да паўночнай ускраіны перашыйка Тэўантэпек, яна ўяўляе сабой вузкую забалочаную прыбярэжную паласу, а яшчэ далей пашыраецца і зьліваецца зь нізіннай вапняковай раўнінай п-вы Юкатан. На перашыйку Тэўантэпек адлегласьць паміж Мэксыканскім залівам і Ціхім акіянам складае ўсяго 210 км, а найбольшая вышыня — 240 м. Горная вобласьць Ч’япас у структурным сэнсе належыць ужо да Цэнтральнай Амэрыкі. У гэтай вобласьці ўсе асноўныя формы рэльефу выцягнутыя раўналежна берагу Ціхага акіяна: вузкая прыбярэжная нізіна; стромка ўзнесены над ёй хрыбет Сьера-Мадрэ-дэ-Ч’япас вышынёй да 2400 м; рыфтовая даліна Ч’япас, дно якой знаходзіцца на 450—900 м над у.м., дрэніраваная прытокамі р. Грыхальва; нарэшце, шэраг блёкавых глыбока разьдзеленых горных хрыбтоў вышынёй месцамі больш 3000 м.

[рэдагаваць] Клімат

Амаль палова ўсёй тэрыторыі Мэксыкі мае арыдны або сэміарыдны клімат. Засушлівыя ўмовы характэрныя для ўсёй паўночнай зоны ўздоўж мяжы з ЗША, ад Ціхага акіяна да Мэксыканскага заліва, і распаўсюджваюцца ў цэнтральнай частцы нагор’я на поўдзень прыкладна да 22° з.ш. Далей да поўдня колькасьць ападкаў паступова павялічваецца, дасягаючы 580 мм у год у горадзе Мэхіка і 890 мм у год у западзіне Пуэбла. Толькі штаты Вэракрус і Табаска на ўзьбярэжжа Мэксыканскага заліва і Ціхаакіянскае ўзьбярэжжа штата Ч’япас атрымліваюць дастатковую колькасьць дажджоў на працягу ўсяго году. Вялікая частка ападкаў выпадае ўлетку, зімы адносна сухія. Тэмпэратуры і расьліннасьць залежаць ад вышыні над узроўнем мора. У Мэксіцы гарачы пояс — г. зв. tierra caliente — разьмяшчаецца ад узроўня мора прыкладна да 600 м або трохі вышэй; умераны пояс — tierra templada — распасьціраецца над ім, да вышыні каля 1850 м, а яшчэ вышэй, да самой сьнегавай мяжы (3950-4550 м) знаходзяцца г. зв. «халодныя землі» (tierra fria). Вялікая частка цэнтральнага нагор’я знаходзіцца на вышыні ад 1200 да 2400 м над у.м., што адпавядае верхняй частцы ўмеранага пояса і ніжняй часткі халоднага. Хоць сэзонныя амплітуды тэмпэратураў невялікія і, за выключэньнем крайняй поўначы, складаюць у сярэднім каля 8 °C, сутачныя ваганьні значныя, і ў горнай вобласьці ночы звычайна халодныя. На прыбярэжных нізінах летнія тэмпэратуры перавышаюць 27 °C. Асабліва доўгае і гарачае лета характэрна для нізінаў, якія прымыкаюць да Каліфарнійскага заліва.

[рэдагаваць] Расьліннасьць

У сувязі з малой колькасьцю дажджоў паўночная палова Мэксыкі пакрытая мэскытавымі дрэвамі, кактусамі, юкай і калючымі хмызьнякамі. У ніжняй частцы схілаў Сьера-Мадрэ травяністая расьліннасьцць чаргуюцца зь нізкарослымі таполямі і вербамі, а вышэй сярод травы растуць рэдкастойныя дубы. Горны ланцуг, які цягнецца ўздоўж п-вы Каліфорнія, пакрыты хваёвым рэдкалесьсем, а арыднае заходняе ўзьбярэжжа занята рэдкімі кактусамі, асобнымі дрэвамі, якія тоўстым канічным ствалом (да 6 м вышынёй) зь некалькімі коранепадобнымі галінамі нагадваюць перавернутую моркву. Да поўдня ўздоўж абодвух берагоў Мэксыкі раўнінная расьліннасьць паступова зьмяняецца ад хмызьняковых зарасьнікаў і редкатраўных злакоўнікаў да саванавых рэдкалесьсяў, якія пачынаюцца прыкладна на шыраце Тампіка. Да поўдня ад Вэракруса выпадаюць багатыя дажджы, узьбярэжжа багністае з густымі трапічнымі джунглямі, месцамі яна чаргуюцца з участкамі саванаў. Дажджавы трапічны лес пакрывае штат Табаска, поўдзень штата Юкатан і адкрытыя паўночныя схілы гор Ч’япас. Поўнач Юкатана занята паўлістападным трапічным лесам, злакоўнікамі і хмызьняковымі зарасьнікамі. Тут асабліва шмат відаў агаў, адзін зь якіх — агава Фуркрападобная (Agave fourcroides) — дае валакно «энэкэн» для вырабу паперы, вяровак і тарнай тканіны.

У паўднёвай палове Мэксыкі клімат і расьліннасьць зьмяняюцца ў залежнасьці ад абсалютнай вышыні. Гарачы пояс пакрыты густым паўлістападным лесам. Ва ўмераным поясе расьце шмат субтрапічных вечназялёных пародаў, да якіх вышэй па схілах прымешваюцца дубы і іншыя шырокалісьцевыя лістападныя дрэвы. Ніжняя паласа халоднага пояса занятая хваёва-дубовым лесам, які на адзнацы каля 3050 м над у.м. пераходзіць у хваёва-піхтавы. Паблізу сьнегавай лініі высакагор’і пакрытыя альпійскімі лугамі.

[рэдагаваць] Эканоміка

[рэдагаваць] Дэмаграфія

[рэдагаваць] Рэлігія

[рэдагаваць] Культура

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Мэксыкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах