Дамэн верхняга ўзроўню

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Дамэн верхняга ўзроўню (англ.: top-level domain, скар. TLD) — апошняя частка назвы дамэна, пасьлядоўнасьць літар пасьля апошняй кропкі ў назьве любога дамэна. Так, у назьве дамэна www.website.com, дамэнам верхняга ўзроўню зьяўляецца com (альбо COM, таму што падзелу на вялікія і малыя літары у назвах дамэнаў няма).

Арганізацыя Internet Assigned Numbers Authority (IANA) на сёньняшні дзень падзяляе дамэны верхняга ўзроўню на тры тыпы:

Поўны сьпіс дамэнаў верхняга ўзроўня зьмешчаны ў наступным артыкуле: сьпіс дамэнаў верхняга ўзроўню.

[рэдагаваць] Гістарычныя дамэны верхняга ўзроўню

Дамэн .nato быў утвораны напрыканцы 1980-х арганізацыяй NIC для НАТО, але праз некаторы час высьветлілася, што ні адзін з такіх дамэнаў не дазваляў адэкватна вызначыць статус міжнародных арганізацый. Таму неўзабаве NIC быў утвораны яшчэ адзін дамэн з назвай .int для ўжываньня міжнароднымі арганізацыямі, прапанаваўшы НАТО выкарыстоўваць замест існуючага варыянта nato.int. Такім чынам, дамэн верхняга ўзроўню nato перастаў выкарыстоўвацца, але канчаткавае яго выдаленьне адбылося толькі ў ліпені 1996 года.

Іншымі гістарычнымі дамэнамі верхняга ўзроўню былі .cs для Чэхаславакіі, .su для Савецкага Саюза і .zr для Заіра.