Вэб-форум

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Скрыншот экрана форумнага рухавіка phpBB

Вэб-фо́рум — кляса вэб-праграмаў для арганізацыі зносінаў наведнікаў вэб-сайта у сеціве.

Канцэпцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Форум зьмяшчае набор разьдзелаў для абмеркаваньня. Праца форума складаецца ў стварэньні карыстальнікамі тэм у разьдзелах з далейшым абмеркаваньнем гэтых тэмаў. Асобна ўзятая тэма, па сутнасьці, уяўляе сабой тэматычную гасьцёўню.

Распаўсюджанае дзяленьне вэб-форума: Разьдзелы > тэмы > паведамленьні.

Адхіленьне ад пачатковай тэмы абмеркаваньня часта забароненае правіламі форума. За захаваньнем правіл сочаць мадэратары і адміністратары — удзельнікі, якія маюць магчымасьць рэдагаваць, перамяшчаць і выдаляць чужыя паведамленьні ў вызначаным разьдзеле або тэме, а таксама кантраляваць да іх доступ асобных удзельнікаў.