Google

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Каардынаты: 37°25′20″ пн. ш. 122°5′4″ у. д. / 37.42222° пн. ш. 122.08444° у. д. / 37.42222; 122.08444

Google Inc.
Googlelogo.png
Тып Публічная кампанія
Лістынг на біржы NASDAQ: GOOG
Дэвіз Don't be evil
Заснаваная Мэнла-Парк, Каліфорнія
(4 верасьня 1998)[1]
Заснавальнікі Лэры Пэйдж, Сяргей Брын
Разьмяшчэньне Маўнтын-Вію, Каліфорнія
Галіна Інтэрнэт, ПЗ
Прадукцыя Google search, Gmail, YouTube і гэтак далей
Афіцыйны сайт Google.com

Google Inc. (вымаўляецца /ˈguːgl/, «ґуґл», NASDAQ: GOOG) — амэрыканская карпарацыя, якая мае самую папулярную (84,91%[2]) ў сьвеце пошукавую сыстэму Google.

Акрамя інтэрнэт-пошуку, Google займае першыя пазыцыі ў іншых галінах: электронная пошта, спадарожнікавыя мапы, прылады для арганізацыяў, сацыяльныя сеткі і відэа-гостынг. Акрамя гэтага, былі разробленыя браўзэр з адкрытым зыходным кодам і мабільная апэрацыйная сыстэма.

Штаб-кватэра Google (Googleplex) знаходзіцца ў Маўнтын-Вію, штат Каліфорнія. Па дадзеных на 31 сакавіка 2009 году, кампанія мае 19 768 штатных супрацоўнікаў. Кампанія трымае тысячы сэрвэраў па ўсім сьвеце, якія апрацоўваюць мільёны запытаў кожны дзень і індэксуюць каля 1 пэтабайту дадзеных кожную гадзіну.[3]

Google абвясьціла сваёй галоўнай місыяй «упарадкаваць усю інфармацыю і зрабіць яе лёгка дасяжнай і карыснай». Google таксама мае неафіцыйны дэвіз Don't be evil, які быў прапанаваны Полам Бакхайтам, вынаходчыкам Gmail. Google крытыкаваўся ў пытаньнях скрыцьця асабістае інфармацыі, аўтарскага права ці цэнзуры.

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слова «Google» — гэта памылковае напісаньне слова «googol», якое ёсьць назвай лічбы 10100, то бок, лічбы, якая складаецца з адзінкі і ста нулёў. У 2006 годзе, калі «гугл» замацаваўся ў звычайным жыцьці, дзеяслоў «google» (па-беларуску: гугліць) быў дададзены ў слоўнікі Merriam Webster Collegiate Dictionary і Oxford English Dictionary з тлумачэньнем «карыстацца пошукавай сыстэмай Google для пошуку інфармацыі ў сеціве».[4] У Беларусі, напрыклад, дзеяслоў ужываецца з сэнсам «шукаць», і тлумачыцца, як неабавязкова ў Google.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выгляд Google у 1998 годзе
Адзін зь першых сэрвэрных клястэраў Google быў складзены з таннага наладкаваньня і мусіў быць устойлівым да праблемаў

Google быў распачаты ў студзені 1996 году Лэры Пэйджам як дасьледвальніцкі праект, да якога хутка далучыўся Сяргей Брын. Яны былі асьпірантамі Стэнфардзкага ўнівэрсытэту ў Каліфорніі.[5] Яны меркавалі, што пошукавы рухавік, які вымярае ня колькасьць трапленьняў запыту на старонцы, а зносіны паміж імі, будзе адлюстроўваць больш рэлевантныя вынікі пошуку.[6] Першапачатковай назвай рухавіка была «BackRub» (ад словаў back і rub, па-ангельску: назад і церці). Гэтым чынам было падкрэсьлена, што рухавік правярае адваротныя спасылкі, каб вылічыць важнасьць старонкі.[7][8] Дагэтуль падобны прынцып выкарыстоўваў пошукавы рухавік Rankdex.[9]

Ідэя, што старонкі зь вялікай колькасьцю спасылак на сябе зь іншых рэлевантных старонак будуць таксама рэлевантнымі, палягла ў асьпіранцкую працу Пэйджа і Брына і была правераная на практыцы. Першапачаткова, рухавік разьмяшчаўся на сайце Стэнфардзкага ўнівэрсытэту і меў дамэн google.stanford.edu. Дамэннае імя google.com было зарэгістраванае 15 верасьня 1997 году,[10] а кампанія Google Inc. — 4 верасьня 1998,[1] у гаражы сяброў у Мэнла-Парк, Каліфорнія. Стартавы капітал для новай кампаніі склаў $1,1 мільён, у тым ліку чэк у $100 000 ад Эндзі Бэхтальшайма, сузаснавальніка Sun Microsystems.[5]

Брын і Пэйдж абодва былі супраць бізнэс-мадэлі, пабудаванай вакол прыбытку ў першую чаргу ад рэклямы, бо ў той час яны яшчэ рабілі дасьледвальніцкую працу. Але потым яны зьмянілі сваё рашэньне, зьмясьціўшы на старонках з вынікамі невялічкія тэкставыя паведамленьні.[11]

У сакавіку 1999-га кампанія пераехала ў офіс у Пэлоў-Эльта, дзе разьмяшчаюцца і другія кампаніі Сыліконавай даліны.[12] Калі кампаніі стала не хапаць яшчэ двух месцаў, у 2003-м годзе Google арэндаваў у Silicon Graphics (SGI) комплекс у Маўнтын-Вію, Каліфорнія па адрасе 1600 Amphitheatre Parkway.[13] Google пераўтварыла гэты комплекс у сваю штабкватэру, а ў 2006-м выкупіла ўсю нерухомасьць у SGI за $319 мільёнаў.[14]

Пошукавы рухавік хутка атрымаў вялікую колькасьць карыстальнікаў за якасьць пошукавых вынікаў і просты, аскетытычны дызайн.[15] У 2000 годзе Google пачаў прапаноўваць рэклямныя паведамленьні, зьвязаныя з пэўнымі ключавымі словамі ў запытах.[5] Гэта былі простыя тэкставыя аб’явы, таму яны не перашкаджалі агульнаму стылю старонак і не запавольвалі загрузку старонак.[5] Пазьней на гэтай аснове быў прапанаваны сэрвіс кантэкстнае рэклямы Google AdWords.

4 верасьня 2001 году быў зарэгістраваны патэнт, які апісваў працу PageRank. Патэнт быў афіцыйна зарэгістраваны на імя Стэнфардзкага ўнівэрсытэту, вынаходнікам значыўся Лэры Пэйдж.[16]

Фінансаваньне і IPO[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы чэк на $100 000 быў дадзены яшчэ не існаваўшай карпарацыі Эндзі Бэхтальшаймам, сузаснавальнікам Sun Microsystems, у жніўні 1998 году.[17]

На 7 чэрвеня 1999 году было залучана ўжо каля $25 мільёнаў.[18] Асноўнымі фундатарамі былі Kleiner Perkins Caufield & Byers і Sequoia Capital.[17]

IPO адбылося 19 жніўня 2004 году. Было прапанавана 19 605 052 акцыі па кошце $85 кожная.[19][20] Зь іх 14 142 135 (спасылка на іррацыянальны лік √2 ≈ 1.4142135) былі падтрыманыя Google, а астатнія 5 462 917 — ужо існымі акцыянэрамі. У выніку рынкавая капіталізацыя кампаніі склала больш за $23 мільярда.[21]

На фондавай біржы NASDAQ паперы гандлююцца пад тыкерам GOOG, на Лёнданскай фондавай біржы — пад тыкерам GGEA.

Прыдбаньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2001 году Google набыў пэўную колькасьць праектаў, у большасьці выпадкаў — старт-апы.

У 2004 каманія набыла Keyhole, Inc.,[22] якая распрацавала праграму Earth Viewer, перанайменаваную ў 2005 годзе ў Google Earth.

У канцы 2006-га за $1.65 мільярдаў быў набыты YouTube.[23]

5 жніўня 2009 Google за $106.5 мільёнаў набыў стваральніка відэа-арыентаванага ПЗ On2 Technologies. Гэта было першае набыцьцё публічнае кампаніі ў гісторыі Google.[24]

Прадукты і тэхналёгіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Сьпіс прадуктаў Google

Gmail[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Gmail

Gmail — бескаштоўны сеціўны, POP3- і IMAP-сэрвіс электроннай пошты, створаны Google. У Нямеччыне і Вялікабрытаніі афіцыйна завецца Google Mail.

З 1 красавіка 2004 году прадукт стаў даступны ў стадыі бэта-тэставаньня і толькі па запрашэньнях. Рэгістрацыя па запрашэньнях была скасаваная 7 лютага 2007 году, а 7 ліпеня 2009 разам зь іншымі сэрвісамі з Google Apps — пазбаўлены статусу бэта-вэрсіі.

Прапановаю ў 1 ГБ прасторы Google падняў планку для стандартнае прасторы на бескаштоўных паштовых сэрвэрах (на той час прапанавалася ў большасьці выпадкаў 2—4 мэгабайты). Інтэрфэйс Gmail арыентаваны на камфортны пошук інфармацыі ў прасторы карыстальніка, а выгляд перапіскі больш падобны да інтэрнэт-форуму ці нават эха-канфэрэнцыі. Gmail таксама зьяўляецца яскравым прыкладам выкарыстаньня Ajax-тэхналёгіяў.

Google і Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

лога з малюнкам Напалеона Орды "Палац Чацвярцінскіх у Горадне", 11 лютага 2010

11 лютага 2010 году на пошукавым сэрсісе быў зьмешчаны лога з малюнка Напалеона Орды "Палац Чацвярцінскіх у Горадне"[25].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Incorporation document, архіўная копія ад 8 траўня 2008 году (анг.)
  2. ^ Па дадзеных кампаніі Net Applications у лістападзе 2009 году доля рынку Google складала 84,91%, Yahoo — 6,22%, Baidu — 3,28%, Bing — 3,26%, Ask — 0,58%, AOL — 0,49%
  3. ^ «Why Is Obama’s Top Antitrust Cop Gunning for Google?» Wired Magazine. 20 ліпеня 2009 (анг.)
  4. ^ Harris, Scott D. Dictionary adds verb: to google. Архіўная копія з арыгінала ад 15.07.2006. San Jose Mercury News. 7 ліпеня 2006 (анг.)
  5. ^ а б в г Google Milestones Google Corporate Information (анг.)
  6. ^ «The PageRank Citation Ranking: Bringing Order to the Web». Stanford InfoLab Publication Server (анг.)
  7. ^ Джон Бэтэл, «The Birth of Google» Wired Magazine, жнівень 2005 году (анг.)
  8. ^ «9 People, Places & Things That Changed Their Names» Mental Floss (анг.)
  9. ^ Yanhong Li, «Toward a qualitative search engine» Internet Computing, IEEE (анг.)
  10. ^ WHOIS — google.com (анг.)
  11. ^ Stross, Randall, Planet Google: One Company’s Audacious Plan to Organize Everything We Know, New York Free Press, верасень 2008. ISBN 978-1-4165-4691-7 стст. 3-4 (анг.)
  12. ^ A building blessed with tech success CNET News (анг.)
  13. ^ Google’s movin' on up CNET News (анг.)
  14. ^ Google to buy headquarters building from Silicon Graphics Silicon Valley / San Jose Business Journal (анг.)
  15. ^ Is Google good for you? BBC News (анг.)
  16. ^ Method for node ranking in a linked database European Patent Office (анг.)
  17. ^ а б For early Googlers, key word is $$$ San Francisco Chronicle (анг.)
  18. ^ Google Receives $25 Million in Equity Funding, прэс-рэліз Google (анг.)
  19. ^ Google: Whiz Kids or Naughty Boys? Business Week (анг.)
  20. ^ Annual Report Google Investor Relations (анг.)
  21. ^ Google’s IPO: Grate Expectations Washington Post (анг.)
  22. ^ Google press announcement: Google acquires Keyhole, Inc (анг.)
  23. ^ Google to buy YouTube for $1.65 billion CNN (анг.)
  24. ^ Google to Acquire On2 Technologies (анг.)
  25. ^ "Google" павіншаваў беларусаў з угодкамі Напалеона Орды Эўрапейскае Радые

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Джон Бэтэл. Поиск. Как компания Google и ее конкуренты переписали законы бизнеса и изменили нашу культуру. Добрая книга. ISBN 5-98124-130-6
  • Дэвід Вайз, Марк Мэлсыд. Google. Прорыв в духе времени. ЭКСМО. ISBN 978-5-699-21038-1

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Googleсховішча мультымэдыйных матэрыялаў