Google Docs
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Google Docs | |
| Галоўная старонка Google Docs | |
| URL | docs.google.com |
|---|---|
| Даступныя мовы | 48 моваў[1] |
| Аўтар | Каманда Writely |
Google Docs — бясплатны вэб-арыентаваны тэкставы і таблічны працэсар, рэдактар прэзэнтацыяў і блянкаў ад Google. Зь яго дапамогай можна ствараць і рэдагаваць дакумэнты непасрэдна ў браўзэры, сумесна зь іншымі рэдактарамі. Google Docs аб’яднаў два некалі асобныя сэрвісы: Writely і Spreadsheets, якія сталі адзіным прадуктам 10 кастрычніка 2006 году. Трэцяя частка прадукту, для працы з прэзэнтацыямі, разробленая Tonic Systems, выйшла 17 верасьня 2007 году.