Google Talk
| Google Talk | |
| Распрацоўка | |
|---|---|
| Апошняя вэрсія |
1.0.0.1051 (13 сьнежня 2007 г.) |
| АС | Windows (ад 2000) |
| Тып | Імгненныя паведамленьні VoIP |
| Ліцэнзія | Прапрыетарная |
| Афіцыйная старонка | Google Talk, Labs Edition, гаджэт |
Google Talk (GTalk) — прылада для Windows, а таксама ўэб-сэрвіс ад Google для абмена тэкставымі паведамленьнямі і галасавой сувязі (VoIP). Першая бэта-вэрсія выйшла 24 жніўня 2005 году.
Для абмену інфармацыі прылада выкарыстоўвае адкрыты XMMP-пратакол, што робіць магчымым абмен інфармацыяй з карыстальнікамі XMMP/Jabber. VoIP у GTalk рэалізаваны праз пратакол Jingle (дакладней, тое, з чаго ўтварылся Jingle). Пра мэханізм працы сэрвэраў Talk публічна нідзе не паведамляецца.
У якасьці асобнага прыстасаваньня Google Talk існуе толькі для Microsoft Windows (2000, XP, Server 2003, Vista і Windows 7). Для iPhone, BlackBerry і прыладаў з Android існуюць адмысловыя кліенты. З выхадам гаджэта Google Talk пад плятформу Adobe Flash, GTalk стаў даступным для ўсіх.[1] Мноства іншых XMMP-кліентаў таксама сумяшчальныя з Google Talk, таму пытаньняў з адсутнасьцю падтрымкі на пэўных плятформах не ўзьнікае.
Крыніцы [рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула пра праграмнае забесьпячэньне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |