Android

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Android
Android robot.svg
Распрацоўнік Гугл (г. Маўнтын-Вію, штат Каліфорнія, ЗША)
Сямейства АС Лінукс
Першы выпуск 20 верасьня 2008 (4 гады таму)
Апошні стабільны рэліз

4.1.1

 (10 ліпеня 2012 г.; 10 месяцаў таму)
Мовы 30, у тым ліку ўсіх суседніх з Беларусьсю дзяржаваў
Тып ядра Маналітнае (Ядро Лінукс)
Стандартны інтэрфэйс Графічны
Ліцэнзія Апачы
Сайт www.android.com
Android 4.0 (Galaxy Nexus)

Android — апэрацыйная сыстэма, пабудаваная на ядры Linux. Першапачаткова была разробленая кампаніяй Android Inc., але пазьней купленая Google Inc.. Сыстэма дазваляе распрацоўшчыкам рабіць праграмы, напісаныя на Java, кіруючы прыладай-гостэрам праз адмысловыя ўбудаваныя бібліятэкі.[1] Існуе саматужны пераклад інтэрфэйса на беларускую[2].

Першая дыстрыбуцыя Android была апублікаваная 5 лістапада 2007 году адначасова з утварэньнем Open Handset Alliance, кансорцыюму 52[3] вытворцацў апаратнага і праграмнага забесьпячэньня, кампаніяў тэлеком-сэктару, які абвясьціў сваёй мэтай удасканаліць адкрытыя стандарты для мабільных прыладаў. Большасьць коду Android распаўсюджваецца Google на ўмовах вольнае ліцэнзіі Apache License з адкрытым выточным кодам.

Зьмест

Гісторыя [рэдагаваць]

Набыцьцё Google [рэдагаваць]

У ліпені 2005 году Google набыла невялікі стартап Android, Inc., разьмешчаны ў Пала-Альта, Каліфорнія, ЗША.[4] Сузаснавальнікі Android перайшлі на працу ў Google, некаторымі зь якіх былі Эндзі Рубін (сузаснавальнік Danger)[5] і Рыч Майнэр (сузаснавальнік Wildfire Communications, Inc.)[6]. У той час было вядома няшмат пра распрацоўкі Android, Inc., акрамя таго, што гэта было праграмнае забесьпячэньне для мабільных тэлефонаў.[4] Гэта стала падставай для зьяўленьня чутак пра жаданьне Google заняць месца на рынку мабільных тэлефонаў.

Open Handset Alliance [рэдагаваць]

Асноўны артыкул: Open Handset Alliance

5 лістапада 2007 году быў заснаваны кансорцыюм з мэтай распрацоўкі адкрытых стандартаў у галіне мабільнай тэлефаніі, у які першапачаткова ўвайшлі Texas Instruments, Broadcom Corporation, Google, HTC, Intel, LG, Marvell Technology Group, Motorola, Nvidia, Qualcomm, Samsung Electronics, Sprint Nextel і T-Mobile.[7] Разам з аб’яўленьнем пра заснаваньне OHA было аб’яўлена і пра першы прадукт — Android — мабільную плятформу на аснове Linux галіны 2.6.[7]

9 сьнежня 2008 было аб’яўлена пра далучэньне 14 новых чальцоў да праекту Android, у складзе якіх былі PacketVideo, ARM Holdings, Atheros Communications, Asustek Computer Inc, Garmin Ltd, Softbank, Sony Ericsson, Toshiba Corp і Vodafone Group Plc.[8][9]

Ліцэнзаваньне [рэдагаваць]

21 кастрычніка 2008 году Android быў ліцэнзаваны вольнай ліцэнзіяй ПЗ з адкрытым крынічным кодам. Google выклала ў сьвет усе крынічныя коды (у тым ліку сеткавы стэк і стэк тэлефаніі)[10] пад ліцэнзіяй Apache License.[11]

Згодна ліцэнзіі Apache License вытворцы мабільных тэлефонаў могуць дадаваць прапрыетарныя бібліятэкі і дастасаваньні, не аддаючы іх супольнасьці.

Апаратнае забесьпячэньне [рэдагаваць]

Асноўны артыкул: Сьпіс прыладаў з Android

Першым тэлефонам з Android у якасьці апэрацыйнае сыстэмы стаў HTC Dream, які зьяўвіўся 22 кастрычніка 2008 году.[12]

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Androidсховішча мультымэдыйных матэрыялаў