2008
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Гады: 2005 2006 2007 - 2008 - 2009 2010 2011 |
|
| Дзесяцігодзьдзі: 1970-я 1980-я 1990-я - 2000-я - 2010-я 2020-я 2030-я |
|
| Стагодзьдзі: 20 стагодзьдзе - 21 стагодзьдзе - 22 стагодзьдзе |
|
Зьмест |
[рэдагаваць] Падзеі
- 4 студзеня: з прычыны тэрарыстычнах пагроз адмененае правядзеньне 30-га ў гісторыі Ралі Дакар
- 17 лютага: прынятая Дэклярацыя незалежнасьці Косава
- 19 лютага: Фідэль Кастра сышоў з пасады Прэзыдэнта Рэспублікі Куба
- 4 ліпеня: адбыўся меркаваны хуліганскі акт у цэнтры Менску, ад якога пацярпела блізу 50 чалавек
- 7 жніўня: пачатак Другога ўзброенага грузіна-асэтынскага канфлікту
- 8—24 жніўня: Алімпійскія гульні 2008 году у Пэкіне
- 11 жніўня: адбылася першае выпрабаваньне працы вялікага гадроннага калідэра
- 14 жніўня: Грузія выйшла са складу СНД
- 4 лістапада: Барак Абама абраны 44-м прэзыдэнтам ЗША
[рэдагаваць] Нараджэньні
[рэдагаваць] Сьмерці
- 3 студзеня: Аляксандар Абдулаў, расейскі актор тэатра і кіно
- 11 студзеня: Эдмунд Хілары, новазэляндзкі вандроўнік, альпініст, які першым узышоў на Эвэрэст.
- 12 студзеня: Генадзь Бачынскі, расейскі шоўмэн
- 17 студзеня: Робэрт (Бобі) Фішар, амэрыканскі шахматыст, дысыдэнт, 11-ты чэмпіён сьвету ў шахматах
- 22 студзеня: Хіт Лэджэр, аўстралійскі актор кіно
- 29 студзеня: Кастусь Акула, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзеяч на эміграцыі
- 12 лютага: Бадры Патаркацышвілі, грузінскі бізнэсмэн, кандыдат у прэзыдэнты
- 18 лютага: Ален Роб-Грые, францускі пісьменьнік і сцэнарыст, адзін з заснавальнікаў новага раману.
- 19 лютага: Ягор Летаў, расейскі музыка і сьпявак, лідэр гурта «Гражданская Оборона»
- 23 лютага: Янэз Дрноўшак, прэм'ер-міністар Славеніі ў 1992—2002, прэзыдэнт Славеніі ў 2002—2007
- 23 лютага: Ірына Казуліна, беларускі грамадзкі дзеяч
- 25 лютага: Вячаслаў Ткач, беларускі журналіст
- 19 сакавіка: Артур Кларк, ангельскі пісьменьнік, адзін з «Вялікай тройкі» навуковых фантастаў
- 17 красавіка: Міхаіл Таніч, расейскі паэт-сьпеўнік, народны артыст Расеі
- 29 красавіка: Альбэрт Хофман, швайцарскі хімік, «бацька» ЛСД
- 29 траўня: Валянцін Рабцэвіч беларускі навуковец, гісторык-нумізмат
- 1 чэрвеня: Іў Сэн-Ляран францускі мадэльер, дызайнэр вопраткі
- 10 чэрвеня: Чынгіз Айтматаў, кіргізкі пісьменьнік
- 25 ліпеня: Міхаіл Пугаўкін, савецкі і расейскі актор тэатру і кіно
- 3 жніўня: Аляксандар Салжаніцын, савецкі і расейскі пісьменьнік, гісторык, грамадзкі дзеяч, нобэлеўскі ляўрэат
- 11 кастрычніка: Вія Артманэ, латыская акторка тэатру й кіно, народная артыстка СССР
- 17 кастрычніка: Урмас От, эстонскі журналіст
- 14 лістапада: Генадзь Кісялёў, беларускі літаратуразнавец, гісторык
- 5 сьнежня: Аляксей ІІ, Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі, ачольнік Расейскай Праваслаўнай царквы
- 11 сьнежня: Бэці Пэйдж, амэрыканская фотамадэль
- 19 сьнежня: Ніна Мацяш, беларуская паэтка
- 24 сьнежня: Гаралд Пінтэр, брытанскі драматург, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 2005 г.
- 24 сьнежня: Сэмюэл Гантынгтан, амэрыканскі палітычны філёзаф
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
2008 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

