Стагодзьдзе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук

Стагодзьдзе — адзінка часу, роўная 100 гадам. На пісьме звычайна выяўляецца рымскімі лічбамі, напрыклад XIX стагодзьдзе.

Зьмест

[рэдагаваць] Пачатак і канец стагодзьдзя ў Грэгарыянскім календары

У Грэгарыянскім календары 1 стагодзьдзе да н. э./н. э. пачалося 1 студзеня 1 году і скончылася 31 сьнежня 100 году. 2 стагодзьдзе пачалося ў 101 годзе, трэцяе — у 201 і гэтак далей. Адпаведна, n-нае стагодзьдзе пачынаецца ў 100×n-99 годзе і скончваецца ў 100×n. Па апошнім годзе стагодзьдзя вылічваецца яго нумар: 1900 год — апошні ў XIX стагодзьдзі. Нумар стагодзьдзя вылічваецца як вынік дзяленьня апошняга году на 100.

[рэдагаваць] 1 стагодзьдзе да нашай эры і нашай эры

Не існуе «нулявога» стагодзьдзя паміж дзьвюмя эрамі. Акрамя гэтага, не існуе і нулявога году.[1]

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Між тым, у астранамічным летазьлічэньні і стандарце ISO 8601 нулявы год існуе. У астранамічным летазьлічэньні 1 год да н. э. вызначаецца як 0, а ў ISO 8601 — 0000. ISO 8601 патрабуе выкарыстаньне Грэгарыянскага календара ва ўсіх датах, калі астранамічнае летазьлічэньне дазваляе выкарыстаньне Юліянскага календара да 1582 году н. э.
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах