Грэгарыянскі каляндар
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Грэгарыя́нскі калянда́р («новы стыль») — каляндар, уведзены ў 1582 годзе папам Грэгарам VIII, які перасунуў зьлічэньне на 10 содняў наперад (наступным днём пасля 4 кастрычніка 1582 году стала 15 кастрычніка 1582 году), каб улічыць пагрэшнасьць, якая назьбіралася ў Юліянскім календары. У грэгарыянскім календары гады, якія заканчваюцца на 00, сталі лічыць высакоснымі толькі ў тым выпадку, калі лік, што складаецца зь першых дзьвюх лічбаў, дзеліцца на чатыры (1600 — высакосны, 1900 — звычайны, гэтым ён розьніцца ад старога стылю). Адставаньне грэгарыянскага календару ад сонечнага складае 24 гадзіны за 3300 гадоў.
[рэдагаваць] Разьмеркаваньне высакосных гадоў
У адрозьненьні ад Юліянскага календару, Грэгарыянскі мае адрозьненьні ў вылучэньні высакосных гадоў:
- Кожны год, нумар якога кратны 4 — высакосны.
- Кожны год, нумар якога кратны 100 — не высакосны.
- Кожны год, нумар якога кратны 400 — высакосны.
У выніку, сярэдняя працягласьць году складае 365,2425 дзён:

[рэдагаваць] Разыходжаньне Юліянскага й Грэгарыянскага календароў
Зь цягам часу ў Юліянскім календары накопліваецца значна большая памылка — адны суткі за 128 гадоў. Адсюль разыходжаньне ў каляндарных датах:
| Стагодзьдзе | Дзён | Пэрыяд (па грэгарыянскім календары) |
|---|---|---|
| XIV | 8 | 8 сакавіка 1300 — 8 сакавіка 1400 |
| XV | 9 | 9 сакавіка 1400 — 9 сакавіка 1500 |
| XVI и XVII | 10 | 10 сакавіка 1500 — 10 сакавіка 1700 |
| XVIII | 11 | 11 сакавіка 1700 — 11 сакавіка 1800 |
| XIX | 12 | 12 сакавіка 1800 — 12 сакавіка 1900 |
| XX и XXI | 13 | 13 сакавіка 1900 — 13 сакавіка 2100 |
| XXII | 14 | 14 сакавіка 2100 — 14 сакавіка 2200 |