Травень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
травень
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      
2012 год
Усе дні

Тра́вень (Май) — пяты месяц году ў грэгарыянскім каляндары. Мае 31 дзень.

Назва зьявілася яшчэ ў старажытнаславянскія часы, бо ў гэты час зьяўлялася зялёная трава. Вядомыя таксама назвы песеньнік, грымотнік, траўнік. Пазьней пад уплывам бізантыйскай традыцыі месяц атрымаў назву «май» (лац. Maius) паводле імя старажытнарымскай багіні вясны Маі.

Назва травень (па-польску: trawień) існавала таксама ў старапольскай мове, а ў харвацкай travanj (саст. traven) азначае красавік.

У старажытнабеларускіх творах зафіксаваная толькі форма «май»[1], «маі»:


« М(е)с(е)ца мая, погебреиску ія'ръ, просто ма'и.

Но'и а'рху готуетъ божимъ повеле'нїемъ,
абы въ пото'пъ не зги'нулъ зъ своим поколеньемъ.
Мая 10 дня.

»

Андрэй Рымша«Храналёгія» (1581)

У сучаснай беларускай літаратурнай мове амаль ад пачатку назва месяцу існавала ў форме «май». «Наша Ніва» пачатку XX стагодзьдзя ўжывала форму травень (май) толькі ў 19101912 роках[2].

[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — ISBN 5-343-00151-3
  2. ^ Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. — Мн.: 1967 Т. 2. — С. 138, 139.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Травеньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах