Месяц (каляндар)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ме́сяц — гэта вельмі старая адзінка вымярэньня часу. Першапачаткова месяц паходзіў зь месяцовага цыклю (г.зн. 29 з паловай дня якія Месяцу патрабуецца на праходжаньне ўсіх сваіх цыкляў).
Пад час аб'яднаньня календароў салярных і лунарных сыстэмаў, першапачатковая даўжыня месяца перастала быць зьвязаная зь фізычнымі зьменамі Месяца.
12 месяцаў ствараюць год, а 4 месяцы квартал (I квартал: студзень — сакавік; II квартал: красавік — чэрвень; III квартал: ліпень — верасень; IV квартал: кастрычнік — сьнежань).
У грэгарыянскім календары існуе наступны падзел году на месяцы (разам з даўжынёй ў днях):
| назва месяца | даўжыня ў днях | знак задыяка | |
|---|---|---|---|
| студзень | 31 | Казларог | (22.12 – 20.01) |
| люты | 28 ці (у высакосным годзе) 29 | Вадаліў | (21.01 – 20.02) |
| сакавік | 31 | Рыбы | (21.02 – 20.03) |
| красавік | 30 | Авен | (21.03 – 20.04) |
| травень | 31 | Цялё | (21.04 – 21.05) |
| чэрвень | 30 | Блізьняты | (22.05 – 21.06) |
| ліпень | 31 | Рак | (22.06 – 22.07) |
| жнівень | 31 | Леў | (23.07 – 22.08) |
| верасень | 30 | Дзева | (23.08 – 23.09) |
| кастрычнік | 31 | Шалі | (23.09 – 23.10) |
| лістапад | 30 | Скарпіён | (24.10 – 22.11) |
| сьнежань | 31 | Стралец | (23.11 – 21.12) |
Месяц (каляндар) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў