Рак (знак задыяку)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Знак Пэрыяд (прыкладна)
Aries.svg Авен 21 сакавіка20 красавіка
Taurus.svg Цялец 21 красавіка20 траўня
Gemini.svg Блізьняты 21 траўня21 чэрвеня
Cancer.svg Рак 22 чэрвеня22 ліпеня
Leo.svg Леў 23 ліпеня23 жніўня
Virgo.svg Панна 24 жніўня23 верасьня
Libra.svg Шалі 24 верасьня23 кастрычніка
Scorpio.svg Скарпіён 24 кастрычніка22 лістапада
Sagittarius.svg Стралец 23 лістапада21 сьнежня
Capricorn.svg Казярог 22 сьнежня20 студзеня
Aquarius.svg Вадаліў 21 студзеня20 лютага
Pisces.svg Рыбы 21 лютага20 сакавіка
Знак Рака

Рак  — чацьвёрты знак задыяку, адпаведны сэктару экліптыкі ад 90° да 120°, лічачы ад кропкі вясновага раўнадзенства.

Сонца праходзіць знак Рака прыблізна з 22 чэрвеня па 21 ліпеня. Гэта пэрыяд у прыродзе, калі бурная экспансія і засяленьне ўсёй тэрыторыі скончыліся, наступіла самая гарачая і самая актыўная частка лета. Увесь сьвет абьяднаўся ў агульную сыстэму. Жывыя істоты ўжо адчуваюць ціск асяродздзя і стараюцца адгарадзіцца і зачыніцца ў сваім унутраным сьвеце. Таму ў астралёгіі Рак асацыюецца з абьяднаньнем, інтэграцыяй, цэласьцю, балансам, а таксама са ўтоенасьцю, адчувальнасьцю і містычнасьцю.

У бізнэсе Рак — пэрыяд, калі рынак запоўніўся і фірма ўжо ня можа разьлічваць на нястрымны рост, і трэба спадзявацца на ўнутраныя рэзервы. Гэта пэрыяд сакрэтных дамоў, утварэньня прамысловых сындыкатаў, удасканаленьня ўнутранай структуры фірмы і ўвядзеньня сакрэтаў ад канкурэнтаў.

Псыхалягічныя характарыстыкі Рака адпавядаюць гэтаму пэрыяду. Рак, першым чынам, успрымае сьвет суцэльна, як адзіны арганізм. Таму Рак марудлівы і непрадказальны. Рак ніколі не адказвае прама, ён прыймае ўдары на сябе, а адказаць можа пазьней і ў іншым месцы. Таму Ракаў лічаць утойлівымі, крыўдлівымі і нават мсьцівымі. У Рака вельмі багаты і разьвіты ўнутраны сьвет, які незразумелы навакольным людзям; і шмат сваіх сакрэтаў. Ракі будуюць сабе складаныя норы з лябірынтам пакояў і праходаў, і ў сваім таемным сховішчы пачуваюцца вельмі камфортна. Рак акружаны панцырам, але ўсярэдзіне — вельмі далікатны і мяккі.

Ракі вельмі шануюць сваю сям’ю і блізкіх, Ракі — вельмі далікатныя, але гэтая пяшчота выяўляецца ў хатнім або даверным становішчы. У грамадскім жыцці Ракі пашыраюць сваё асяродздзе, імкнучыся стварыць «вялікую сям’ю». Ракі могуць быць завадарамі мафіі, а могуць быць рэлігійнымі лідэрамі. У выпадку канфлікту Рак можа неўзаметку сыйсьці — і будзьце ўпэўненыя, ён ужо даўно прадугледзеў запасны выхад.

Ракі марудлівыя, часам падаюцца недарэкамі, навучаюцца павольна, але вельмі старанныя і стараюцца не прапусьціць веды. Ракі — ранімыя, тонкія натуры, яны часта становяцца акторамі або выканаўцамі клясычнай музыкі.

Людзі, народжаныя пад знакам Рака, найболей сумяшчальныя з Рыбамі і Скарпіёнамі, а горшая за ўсё сумяшчальнасьць — з Шалямі, Авенамі і Казярогамі.

Рак — прыстанак Месяца. Сатурн і Ўран знаходзяцца ў выгнаньні. Юпітэр знаходзіцца ў экзальтацыі.

Стыхія вады, кардынальны крыж.

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах