Цялец (знак задыяку)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Знак Цялец
Знак Цялец

Цялец — другі знак задыяку, адпаведны сэктару экліптыкі ад 30° да 60° лічачы ад кропкі вясновага раўнадзенства.

Сонца праходзіць знак Цялец прыблізна з 21 красавіка па 20 траўня. Гэта пэрыяд, калі прырода расчыняецца, распускаецца лісьце, узьнікае бурная расьліннасьць. Расьліны ўмацоўваюцца, жывёліны набіраюць вагу. Таму знак Цялец асацыююць са стабілізацыяй, кансалідацыяй, умацаваньнем.

У бізнэсе Цялец - пэрыяд калі новая фірма дасягнула пачатковых посьпехаў і павінна ўмацоўвацца, ствараць сабе эмблему, самавіты офіс, наймаць сакратарак і рэгуляваць рынак.

Псыхалягічныя характарыстыкі Цялец адпавядаюць гэтаму пэрыяду. Цялец - пераборлівы гаспадар, працавіты, асьцярожны, дбайны. Цялец ўпарты, недаверлівы. Цялец любіць самавітае, прыгожае, таксама любіць смачна паесьці. Людзі гэтага знаку дбайна выгадоўваць расьліны, зь іх атрымоўваюцца самыя пасьпяховыя садоўнікі. Цяляты - добрыя знатакі й гурманы. Пры гэтым Цялец самастойны й эгаістычны - ён любіць жыць у сваёй уласнай хаце, рабіць усё сваімі рукамі.

У пачатку знака Цялец нараджаюцца ўпартыя й бескампрамісныя палітыкі.

Цялец - прыстанак Вэнэры. Марс і Плютон знаходзяцца ў выгнаньні. Месяц находзіцца ў экзальтацыі. Юпітэр знаходзіцца ў падзеньні.

Стыхія землі, сталы крыж.

Цялятам больш за ўсё спрыяе ў зносінах з Паннамі, Блізьнятамі й Казярогамі, а горш усяго сумяшчальнасьць з Львамі й Вадалівамі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]