21 сьнежня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| ← сьнежань → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | ||||||
| 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
| 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
| 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
| 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
| 30 | 31 | |||||
| 2013 год Усе дні |
||||||
21 сьнежня — 355-ы дзень году (356-ы ў высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 10 дзён.
Зьмест |
Падзеі[рэдагаваць]
- 1846 — Робэрт Лістан правёў першую ў Эўропе хірургічную апэрацыю з анэстэзіяй
- 1898 — П’ер і Марыя Кюры адкрылі рад (на выяве)
- 1913 — у нью-ёркскай газэце надрукавалі першую ў гісторыі крыжаванку
- 1918 — на загад Рады дзяржаўнай абароны Летувы ўтварыўся Першы гарадзенскі беларускі полк
- 1923 — Нэпал пазбавіўся статусу пратэктарату Брытаніі і зрабіўся незалежнай дзяржавай
- 1944 — Беларускі дзяржаўны тэатар перайменаваны ў Беларускі тэатар імя Янкі Купалы
- 1958 — абраньне Шарля дэ Голя першым прэзыдэнтам Пятае Рэспублікі (Францыя)
- 2007 — да Шэнгенскага пагадненьня далучылася 9 краінаў ЭЗ — Летува, Латвія, Эстонія, Польшча, Чэхія, Славаччына, Славенія, Вугоршчына і Мальта
Нараджэньні[рэдагаваць]
Гл. таксама: Катэгорыя:Нарадзіліся 21 сьнежня
- 1879 — Іосіф Сталін, савецкі палітык, дыктатар
- 1890 — Мікалай Аладаў, беларускі кампазытар і пэдагог
- 1920 — Алісія Алонса, кубінская балерына
- 1940 — Фрэнк Вінсэнт Запа, амэрыканскі кампазытар, гітарыст, сьпявак
- 1947 — Пака дэ Лусія, гішпанскі гітарыст
- 1948 — Сэмюэль Л. Джэксан, амэрыканскі актор, музыка
- 1968 — Міхаіл Саакашвілі, прэзідэнт Грузіі з 2003 году
- 1971 — Аляксандар Памідораў, беларускі музыка
Сьмерці[рэдагаваць]
Гл. таксама: Катэгорыя:Памерлі 21 сьнежня
- 1981 — Міхась Забэйда-Суміцкі, беларускі сьпявак
- 2006 — Сапармурат Ніязаў, першы прэзыдэнт Туркмэністану
Сьвяты[рэдагаваць]
21 сьнежня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў