2 сьнежня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| « – сьнежань – » | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 | 31 | |||
| каляндар на 2009 год Усе дні |
||||||
Зьмест |
[рэдагаваць] Падзеі
- 1805: параза расейскіх і аўстрыйскіх войскаў у Бітве пад Аўстэрліцам ад арміі Напалеона
- 1852: падзеньне Другой рэспублікі ў Францыі і ўсталяваньне Другой імпэрыі з імпэратарам Напалеонам III на чале
- 1920: Александропальская дамова паміж Турцыяй і Армэніяй, якая скончыла армяна-турэцкую вайну
- 1939: адкрыты міжнародны аэрапорт імя Фіёрэла Лагуардыі ў Нью-Ёрку
- 1942: зьдзейсьнены Манхэтэнскі праект (першая штучная ланцужковая ядзерная рэакцыя)
- 1946: дамова аб аб’яднаньні акупацыйных зон Нямеччыны, якую падпісалі Вялікабрытанія і ЗША ў Нью-Ёрку, гэтым паклаўшы пачатак Бізоніі
- 1956: група рэвалюцыянэраў на чале зь Фідэлем Кастра, якая прыплыла з Мэксыкі на яхце «Гранма», высажываецца на Кубе
- 1971: утварэньне Злучаных Арабскіх Эміратаў
- 1990: кааліцыя на чале з канцлерам Гельмутам Колем перамагае на першых усенямецкіх выбарах з 1932 году
[рэдагаваць] Нараджэньні
- 1859: Жорж-П'ер Сёра, францускі мастак
- 1923: Марыя Калас, опэрная сьпявачка
- 1923: Аляксандар Якаўлеў, савецкі і расейскі палітычны дзеяч
- 1946: Джані Вэрсачы, італьянскі мадэльер
- 1978: Нэлі Фуртада, канадзкая сьпявачка
- 1981: Брытні Сьпірс, амэрыканская сьпявачка
[рэдагаваць] Сьмерці
- 1547: Эрнан Картэс, гішпанскі канкісатадор
- 1594: Гэрард Мэркатар (сапраўднае прозьвішча Крэмэр), флямандзкі картограф
- 1814: Данат'ен Альфонс дэ Сад, францускі пісьменьнік, заснавальнік садызму
- 1916: Франчэска Паўла Тосьці, італьянскі кампазытар, прыдворны музыка ангельскіх каралей
- 1918: Эдмон Растан, францускі паэт, драматург
- 1919: Марыя Доліна, сьпявачка
- 1939: Арцём Вясёлы (сапраўднае імя Мікалай Качкуроў), пісьменьнік
- 1940: Мікалай Кальцоў, біёляг, заснавальнік экспэрымэнтальнай біялёгіі ў Расеі і СССР, дырэктар створанага ім інстытута экспэрымэнтальнай біялёгіі
- 1957: Манфрэд Закэль, польскі нэўроляг і псыхіятар, прапанаваў выкарыстаньне шокавай тэрапіі для лекаваньня шызафрыніі
- 1965: Хью Драйдэн, амэрыканскі фізык, дырэктар НАСА
- 1976: Віктар Бязцэнны, Герой Савецкага Саюзу, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
- 1979: Васіль Салаўёў-Сядой (сапраўднае прозьвішча Салаўёў), кампазытар, ляўрэат Ленінскай прэміі, народны артыст СССР, Герой Сацыялістычнай Працы
- 1980: Рамэн Гары, францускі пісьменьнік, сцэнарыст і рэжысэр
- 1982: Марціт Фэлдман, амэрыканскі актор і рэжысэр
- 1985: Філіп Артур Ларкін, ангельскі паэт
- 1987: Якаў Зяльдовіч, савецкі фізык
- 1987: Дон Фултан Айзэлі, астранаўт НАСА
- 1987: Люіс Фэдэрыка Лелюар, аргентынскі біяхімік францускага паходжаньня, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1970 году «за адкрыцьцё першага цукровага нуклеатыда і вывучэньне яго функцыяў у пераўтварэньні цукру ў біясынтэзе складаных вугляводаў»
- 1990: Эран Копланд, амэрыканскі кампазытар.
- 1990: Робэрт Камінгс, амэрыканскі актор
- 1993: Ігар Няфёдаў, актор («Авария — дочь мента», «Криминальный талант»)
- 1993: Пабла Эскабар, калюмбійскі наркабарон
- 2006: Марышка Вэрэш, вакалістка галяндзкага гурта Shocking Blue, стала знакамітай дзякуючы песьні «Venus», якая ачольвала ў 1970 годзе гіт-парады ва ўсім сьвеце
[рэдагаваць] Сьвяты
- Лаос: Дзень незалежнасьці
- М'янма: Нацыянальнае Сьвята
- Злучаныя Арабскія Эміраты: Дзень незалежнасьці
[рэдагаваць] Памятныя даты
| Студзень | Люты | Сакавік | Красавік | Травень | Чэрвень | Ліпень | Жнівень | Верасень | Кастрычнік | Лістапад | Сьнежань |

