Напалеон I Банапарт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Напалеон Банапарт
Napoleonbonaparte coloured drawing.png
Imperial Standard of Napoléon I.svg 1-ы імпэратар французаў
Каранацыя 2 сьнежня 1804, Нотр-Дам
Папярэднік няма
Наступнік Напалеон II Банапарт
Сьцяг Францыі Першы консул Францускай рэспублікі
Папярэднік няма
Наступнік няма
Flag of the Italian Republic (1802).svg Прэзыдэнт Італьянскай рэспублкі
Папярэднік няма
Наступнік няма
Flag of the Napoleonic Kingdom of Italy.svg Кароль Італіі
Папярэднік няма, апошні тытулярны Карл V
Наступнік няма, Віктар Эмануіл II
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 жніўня 1769, Аячча, Корсыка
Памёр 5 траўня 1821, востраў Сьвятой Елены
Нашчадкі Напалеон II
Дынастыя Банапарты
Жонка Жазэфіна дэ Багарнэ
Марыя-Люіза Аўстрыйская
Бацька Карлё Буанапартэ
Маці Летыцыя Рамаліна
Подпіс Autograph of Napoleon 1805.png

Напалео́н Банапа́рт (па-француску: Napoléon Bonaparte; 15 жніўня 1769, Аячча, Корсыка5 траўня 1821, востраў Сьвятой Алены) — генэрал францускай рэвалюцыйнай арміі, першы консул Першай Францускай Рэспублікі з 11 лістапада 1799 да 18 траўня 1804 году, імпэратар Французаў (Empereur des Français) пад імем Напалеон I (Napoléon 1er) з 18 траўня 1804 да 6 красавіка 1814 году. У пэрыяд з 20 красавіка да 22 чэрвеня 1815 году Напалеон Банапарт на нядоўгачасовы тэрмін, вядомы як «Сто дзён», аднавіў сябе ў якасьці імпэратара. Ён таксама быў каралём Італіі, замірыцелем Швайцарскай Канфэдэрацыі й пратэктарам Райнскай Канфэдэрацыі.

Ягоная прававая рэформа, Кодэкс Напалеона, мела вельмі шырокі ўплыў на шматлікіх юрысдыкцыі грамадзянскага права ва ўсім сьвеце, але яго больш за ўсё ведаюць за ягоную ролю ў войнах супраць Францыі на чале з сэрыяй кааліцыяў, гэтак званых напалеонаўскіх войнаў. Ён усталяваў панаваньне над большай часткай кантынэнтальнай Эўропы й імкнуўся распаўсюдзіць ідэалы Францускай рэвалюцыі, у той час як у самйо Францыі адбывалася ўмацаваньне імпэратарскай манархіі, то бок аднавіліся некаторыя аспэкты зрынутага ранейшага рэжыму. Дзякуючы свайму посьпеху ў войнах, часьцяком супраць лікава пераўзыходнага ворага, ён, як правіла, лічыцца аднім з найвялікшых палкаводцаў ўсіх часоў і ягоныя кампаніі вывучаюцца ў вайсковых акадэміяў у большай частцы сьвету[1].

Напалеон нарадзіўся ў Аячча на Корсыцы, у сям’і дробнай шляхты генуэскага паходжаньня, і прайшоў падрыхтоўку ў якасьці афіцэра-артылерыста ў мацерыковай Францыі. Ён стаў вядомым ў першай Францускай рэспублікі й правёў пасьпяховыя кампаніі супраць першай і другой кааліцыі супраць Францыі. У 1799 годзе ён арганізаваў дзяржаўны пераварот і ўсталяваў сябе першым консулам дзяржавы, празь пяць гадоў францускі сэнат абвесьціў яго імпэратарам. У першым дзесяцігодзьдзі XIX стагодзьдзя Француская імпэрыя Напалеона ўдзельнічала ў шэрагу канфліктаў напалеонаўскіх войнаў з удзелам усіх буйных эўрапейскіх дзяржаваў[1].

Агульная характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цягам крыху больш за дзесяцігодзьдзе францускія войскі пад кіраўніцтвам Напалеона здабылі кантроль над большай часткай кантынэнтальнай Эўропы шляхам заваёвы ці стварэньня хаўрусаў. Паваротным момантам Напалеонаўскіх войнаў стала катастрафічная Расейская кампанія 1812 году. Пасьля паразы Напалеона ў бітве пад Ляйпцыгам у кастрычніку 1813 году Шостая антыфранцуская кааліцыя ўступіла ў Францыю й прымусіла Напалеона адмовіцца ад трона ў красавіку 1814 году. Ён быў адпраўлены ў высылку на востраў Эльба, але праз год здолеў вярнуць сабе ўладу. Пацярпеўшы паразу ў бітве пад Ватэрлё 18 чэрвеня 1815 году, Напалеон быў высланы на востраў Сьвятой Алены ў Атлянтычным акіяне, дзе правёў апошнія шэсьць гадоў свайго жыцьця пад брытанскім наглядам.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяцінства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маці Напалеона
Айцец Напалеона

Напалеон быў другім сынам карсыканскага шляхціча Карлё-Марыя Буанапартэ, ад ягонага шлюбу зь Летыцыяй Рамаліна. Напалеон нарадзіўся хутка пасьля таго як Корсыка перайшла ў валоданьне французаў. Бацька Напалеона спачатку быў на баку Паолі, які адстойваў незалежнасьць айчыны, але пасьля яго паразы выявіў жаданьне прызнаць лаяльнасьць францускаму ўраду й нават стаўся фаварытам францускага намесьніка атрымаў добрую пасаду і вандраваў у якасьці дэпутата ад карсыканскай шляхты ў Вэрсаль (1778). Вынікам гэнага пераходу Карлё на бок Францыі было тое, што яго другі сын быў прыняты (1779) за каралеўскі кошт, у брыенскую вайсковую школу.

Маладосьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзякуючы супрацоўніцтву з французамі Карлё Буанапартэ атрымалася дамагчыся каралеўскіх стыпэндыяў для двух старэйшых сыноў, Жазэфа й Напалеона. У той час як Жазэф рыхтаваўся стаць сьвятаром, Напалеону была прызначана вайсковая кар’ера. У сьнежні 1778 году абодва хлопчыкі пакінулі востраў і былі ўзятыя ў каледж у Атоне, галоўным чынам з мэтай навучаньня францускай мове, хоць Напалеон ўсё сваё жыцьцё казаў з моцным акцэнтам. На наступны год Напалеон паступіў у кадэцкую школу ў Брыен-ле-Шато. Сяброў у каледжы ў Напалеона не было, бо ён паходзіў зь не занадта багатай сям’і, ды й да таго ж быў карсыканцам, прычым зь ярка выяўленым патрыятызмам да роднага востраву й непрыязнасьцю да французаў як прыгнятальнікаў Корсыкі. Менавіта ў Брыене імя Напалеона Буанапартэ стала прамаўляцца на францускі манер — «Напалеон Банапарт».

Асаблівых посьпехаў Напалеон дабіўся ў матэматыцы; гуманітарныя навукі, наадварот, даваліся яму зь цяжкасьцю. Напрыклад, у лаціне ён быў настолькі ня моцны, што настаўнікі нават не дапускалі яго да экзамэнаў. Акрамя таго, ён рабіў даволі шмат памылак пры напісаньні, затое стыль ягоны стаў нашмат лепшы дзякуючы ягонай любові да чытаньня. Больш за ўсё Напалеона цікавілі такія пэрсанажы, як Аляксандар Македонскі й Юліюс Цэзар. Ужо з таго раньняга часу Напалеон надзвычай шмат працаваў і чытаў кнігі ў розных галінах ведаў, як то пра падарожжа, геаграфію, гісторыю, стратэгію, тактыку, артылерыйскую справу, філязофію.

Дзякуючы перамозе ў конкурсе «Кара́лі каралевы» ён быў прыняты ў Каралеўскую кадэцкую школу (па-француску: École royale militaire) ў Парыжы. Там ён вывучаў наступныя прадметы: гідрастатыка, дыфэрэнцыяльны пералік, вылічэньне інтэгралаў, а таксама дзяржаўнае права. Па-ранейшаму ён шакаваў настаўнікаў сваім захапленьнем Корсыкай і непрыязнасьцю да Францыі. Ён нямала біўся ў той час, быў вельмі самотны, сяброў у Напалеона практычна не было. Вучыўся ён у гэты пэрыяд выдатна, вельмі шмат чытаў, складаючы шырокія канспэкты. Аднак, нямецкую мову ён так і ня здолеў засвоіць. Пазьней ён выказваў вельмі нэгатыўнае стаўленьне да гэтай мовы й дзівіўся, як наогул можна вывучыць хоць адно ейнае слова. Падобная непрыязнасьць да нямецкай мовы шмат у чым спрыяла ягоных прахалодных адносінаў да Расейскай манархіі, значную ролю ў якой гулялі немцы.

14 лютага 1785 году памёр ягоны бацька, і Напалеон узяў на сябе ролю кіраўніка сям’і, хоць паводле правілаў кіраўніком сям’і павінен быў стаць старэйшы сын, які быў не такім уладным, як ягоны бліскучы брат. У тым жа годзе ён датэрмінова скончыў адукацыю й пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў Валянсе ў чыне лейтэнанта. У чэрвені 1788 году быў пераведзены ў Асон. Каб дапамагчы маці, ён узяў да сябе свайго 11-гадовага брата Люі на выхаваньне. Жыў надзвычай бедна, харчаваўся двойчы ў дзень малаком і хлебам. Аднак, Напалеон імкнуўся не паказваць свайго гаротнага матэрыяльнага становішча.

Вайсковая кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачатак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напалеон у 23 гады

Вайсковая служба ў Напалеона пачалася 1 верасьня 1785 у званьні падпаручніка артылерыі. Маладому афіцэру вельмі не хапала грошаў і таму ён ня мог весьці сьвецкае жыцьцё, а ўзамен ён аддаваўся чытаньню гістарычных і палітычных кнігаў. Сам ён у гэты час піша гісторыю Корсыкі, якую давёў да Паолі. Увосень 1788 году ён зрабіў нарыс развагаў аб каралеўскай уладзе, на які паўплывалі ідэі Асьветніцтва. У гэты час яго цягнула на радзіму, і ён наведаў яе першы раз у 1788 годзе, а потым у час рэвалюцыі ў Францыі, дзе ён уключыўся ў рэвалюцыйную барацьбу. У 1789 годзе Напалеон прыняў удзел у барацьбе партыяў, першым падпісаўся пад пратэстам, супраць дзеяньняў карсыканскіх уладаў. 20 чэрвеня 1792 году ён выпадкам быў у Парыжы й бачыў як народ уварваўся ў Тульеры й паведаміў сябру, што калі б ён меў гармату, то ён быў паклаў на месцы чатыры сотні гэтай «канальі», а рэшты б зьбеглі. 10 жніўня ён бачыў покрыш манархіі; новы ўрад прызначыў яго ў капітаны й ён зноў зьехаў ў Аячча, дзе правёў каля дзевяці месяцаў, але выступіў на гэты раз ўжо супраць Паолі. Народны сход у Аячча абвесьціў род Банапартаў здраднікамі (1793) і ягоная радзіна — маці й дзеці вымушаныя былі зьбегчы з востраву; іхны дом быў спалены й разрабаваны. З гэтага моманту ягоны лёс застаўся зьвязаны толькі з Францыяй. Па прыбыцьцюў Францыі Напалеон прыняў удзел у падаўленьні правансальскага паўстаньня з цэнтрам у Авіньёне супраць Канвэнту й ягонае імя стала вядомым ураду.

Тулён і званьне брыгаднага генэрала[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы жніўня 1793 году паўстаў Тулён, які перайшоў на бок Ангельшчыны. Кіраўнік францускай артылерыі быў паранены й камісары, сярод іх быў і Агюстэн Рабэсп’ер, аддалі камандваньне Напалеону. Сваё заданьне ён выканаў выдатна, правёўшы аблогу Тулёна, які ў канчатковым ліку ў сьнежні быў узяты францускімі войскамі, за што пераможца быў узьведзены ў брыгадныя генэралы ўжо ў дваццацьцічатырохгадовым узросьце.

Пасьля тэрмідарыянскага перавароту Банапарт з-за сваіх сувязяў з Агюстэнам Рабэсп’ерам спачатку быў арыштаваны, але пасьля вызваленьня з-за канфлікту з камандаваньнем ён выйшаў у адстаўку, а праз год, у жніўні 1795 году, атрымаў пасаду ў тапаграфічным аддзяленьні Камітэта грамадзкага выратаваньня. У крытычны для тэрмідарыянцаў момант ён быў прызначаны Полем Барасам ягоным памочнікам і вызначыўся пры разгоне раялісцкага бунту ў Парыжы ў 1795 годзе, за што быў пераведзены ў чын дывізіёнага генэрала й прызначаны камандуючым войскамі тылу. Менш чым праз год, 9 сакавіка 1796 году, Банапарт ажаніўся на ўдаве пакаранага пры якабінскім тэроры генэрала, графа Багарнэ, Жазэфіне, былой палюбоўніцы аднаго з тагачасных кіраўнікоў Францыі — Бараса. Вясельным падарункам Бараса маладому генэралу, як некаторыя лічаць, была пасада камандуючага Італьянскай арміяй (прызначэньне адбылося 23 лютага 1796 году), але прапанаваў Банапарта на гэтую пасаду Лязар Карно. Ужо зьяўляючыся камандуючым Італьянскай арміяй, Напалеон нанёс поўную паразу войскам Сардынскага каралеўства й Аўстрыі, што праславіла яго як аднаго зь лепшых палкаводцаў Рэспублікі[2].

Вайна ў Эгіпце й Італіі й здабыцьцё ўлады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напалеон уваходзіць у Александрыю 3 ліпеня 1798 году. Гіём-Франсўа Кальсон (1800)
Напалеон Банапарт ля Сфінкса. Жан-Лёен Жэром (каля 1868)

Пасьля двух месяцаў плянаваньня, Банапарт зрабіў выснову, што ваенна-марская моц Францыі яшчэ не была досыць моцнай, каб супрацьстаяць вайовым сілам Ангельшчыны ў Ля-Маншы й прапанаваў зьдзейсьніць ваенную экспэдыцыю, каб захапіць Эгіпет і тым самым падарваць доступ Вялікабрытаніі ў Індыю, дзе яна мела асаблівыя гандлёвыя інтарэсы[3]. Банапарт жадаў стварэньня францускай прысутнасьці на Блізкім Усходзе, каб мець больш цесныя сувязі з мусульманскімі ворагамі ангельцаў у Індыі, Тыпу Султанам[4].

Напалеон запэўніў Дырэкторыю, што «як толькі ён захопіць Эгіпет, ён будзе наладжваць адносіны зь індыйскім князем, зь якім разам будзе нападаць на ангельцаў у іхных заморскіх уладаньнях»[5]. У адпаведнасьці зь лютаўскім дакладам Тайлерана, які быў зроблены ў 1798 годзе: «Маючы базу ў Эгіпце, мы вышлем сілы ў 15 тысячаў чалавек з Суэца ў Індыю, каб далучыцца да сілаў Тыпу Саіба, каб разам прагнаць ангельцаў». Дырэкторыя пагадзіліся з прапановамі напалеонаўскага блёку.

У траўні 1798 году Банапарт быў абраны чальцом Францускай акадэміі навук. У ягоную эгіпецкую экспэдыцыю ўвайшла група з 167 навукоўцаў, якая складалася з матэматыкаў, натуралістаў, хімікаў і геадэзістаў. Навукоўцы зрабілі шэраг важных адкрыцьцяў, як то знаходжаньне разэцкага каменя. Іхная праца была апублікаваная ў выданьні Description de l'Égypte ў 1809 годзе.

Па дарозе ў Эгіпет Банапарт дасягнуў Мальты 9 чэрвеня 1798 году, якая кіравалася рыцарамі ордэна гасьпітальераў. Дзьвесьце рыцараў францускага паходжаньня не падтрымалі Вялікага магістра Фэрдынанда фон Гомпэшпа цу Бальгайма, і далі зразумець, што яны ня будуць ваяваць супраць сваіх суайчыньнікаў. Гомпэшп здаўся пасьля сымбалічнага супраціву, і Банапарт захапіў важную ваенна-марскую базу са стратай усяго толькі трох чалавек[6].

Бітва пірамідаў 21 ліпеня 1798 году. Люі-Франсўа Лежэн (1808)

Генэрал Банапарт і ягоная экспэдыцыя здолела высьлізгнуць ад перасьледу каралеўскага флёта й 1 ліпеня высадзілася ў Александрыі, дзе ўступіла ў бой з мамлюкамі, кіруючай вайсковай кастай Эгіпту, у бітве Шубра Хіт. 21 ліпеня французы зноўку ўступілі ў бойку ў бітву ля пірамідаў, каля 24 км ад пірамідаў. Войскі генэрала Банапарта, якія налічвалі каля 25 тысячаў жаўнераў, былі амаль роўнымі паводле колькасьць, але французы атрымалі рашучую перамогу, страціўшы толькі 29 чалавек, у той час калі каля 2 тысячаў эгіпцянаў былі забітыя. Перамога падняла дух францускага войска[7].

1 жніўня брытанскі флёт пад камандаваньнем Гарацыя Нэльсана захапіў або зьнішчыў усе акрамя двух францускіх судоў у бітве пры Ніле, і мэта Банапарта на ўмацаваньне пазыцыяў Францыі ў Міжземным моры была сарваная. Ягонай арміі ўдалося атрымаць часовую ўлады ў Эгіпце, не зважаючы на тое, што Банапарт сутыкнуўся з колькімі паўстаньнямі. У пачатку 1799 году ён зьдзейсьніў паход арміі на Дамаск, то бок у рэгіёны Сырыя й Галілея. Банапарт разам з 13 тысячамі жаўнераў захапіў такія прыбярэжныя гарады, як то Эль-Арыш, Газа, Яфа й Хайфа. Напад на Яфу быў асабліва жорсткім. Банапарт, даведаўшыся, многія з абаронцаў былі ваеннапалоннымі, нібыта на ўмоўна-датэрміновым вызваленьні, загадаў закалоць штыкамі ці скінуць у воду абарончы гарнізон і 1400 зьняволеных, каб захаваць кулі. Мужчыны, жанчыны й дзеці, рабаваліся й забіваліся ў горадзе на працягу трох дзён.

Францускае войска, саслабленае хваробамі, у асноўным бубонай чумой, і зьбяднелае на прыпасы, было не ў стане абараніць крэпасьць Акры й Банапарта вярнуўся зь ім у Эгіпет ужо ў траўні. Каб паскорыць адступленьне, ён загадаў зачумленых жаўнераў атруціць, аднак ня ўсе жаўнеры былі атручаны, а тыя хто застаўся былі катаваныя туркамі. Вярнуўшыся ў Эгіпет 25 ліпеня Банапарт перамог асманскае войска, якое дэсантавалася незадоўга да таго ў Абукіры.

Прыватнае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жонкі й дзеці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напалеон II Банапарт (18111832)

Прыёмныя дзеці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

(дзеці Жазэфіны дэ Багарнэ ад 1-га браку)

(стрыечная пляменьніца перашага мужа Жазэфіны дэ Багарнэ)

Пазашлюбныя сувязі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Правабаковы рух[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напалеон ва ўсіх дзяржавах, якія заваяваў і кіраваў, зьмяніў рух зь левабаковага (які дагэтуль лічыўся натуральным) на правабаковы. Гэта захавалася дасюль (таксама ў Беларусі) ва ўсіх тых дзяржавах.

Матэматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За заслугі ў матэматыцы Напалеон быў абраны акадэмікам Францускай акадэміі навук. Сярод іншага можна адзначыць:

Батаніка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1804 годзе ў гонар Напалеону быў названы від дрэваў Napoleonaea P.Beauv., які ўваходзіць у сямейства леціцісавыя. Асаблівасьць гэтых афрыканскіх дрэваў у тым, што іхныя кветкі ня маюць пялёсткаў, але маюць тры колы тычачак, ствараючы вяночкавую структуру[8].

Крныіцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Schom, Alan (1998). «Napoleon Bonaparte» (1. HarperPerennial ed.). New York: HarperPerennial. ISBN 0-06-092958-8.
  2. ^ Напалеон I. Савецкая гістарычная энцыкляпэдыя
  3. ^ Roberts, Andrew (2001). «Napoleon and Wellington». Weidenfeld and Nicholson. p.xviii. ISBN 0-297-64607-9.
  4. ^ Watson, William (2003). «Tricolor and crescent». Greenwood Publishing Group. p.13-14. ISBN 0-275-97470-7.
  5. ^ Amini, Iradj (2000). «Napoleon and Persia». Taylor & Francis. p.12, ISBN 0-934211-58-2.
  6. ^ McLynn, Frank (1998). «Napoleon». Pimlico. p.175, ISBN 0-7126-6247-2.
  7. ^ Dwyer, Philip (2008). «Napoleon:The Path to Power 1769–1799». Bloomsbury. p.372, ISBN 978-0-7475-6677-9.
  8. ^ Quattrocchi, Umberto CRC World Dictionary of Plant Names: Common Names, Scientific Names, Eponyms, Synonyms, and Etymology. — CRC Press, 2000. — ISBN 0-8493-2677-X, ISBN 978-0-8493-2677-6.(анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Напалеон I Банапартсховішча мультымэдыйных матэрыялаў