Гвадэлюпа
| Гвадэлюпа Région Guadeloupe |
|||||
|
|||||
| Афіцыйная мова | француская | ||||
| Сталіца | Бас-Тэрэ | ||||
| Найбуйнейшы горад | Бас-Тэрэ | ||||
| Форма кіраваньня | залежная тэрыторыя Віктарын Люрэль |
||||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
1628 км² 0,26 |
||||
| Насельніцтва • агульнае (2008) • шчыльнасьць |
405 500 249,1/км² |
||||
| СУП • агульны (2006) |
Сьпіс краінаў паводле СУП € 7,75 млрд |
||||
| Валюта | Эўра (EUR) |
||||
| Часавы пас | ECT (UTC-4) | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .gp | ||||
| Тэлефонны код | +590 | ||||
Ґвадэлю́па — заморскі дэпартамэнт Францыі ў Цэнтральнай Амэрыцы, які разьмяшчаецца на некалькіх выспах на архіпэлягу Малыя Антылы.
У дэпартамэнт уваходзяць наступныя выспы:
Да 22 лютага 2007 году ў склад дэпартамэнту ўваходзілі выспа Сан-Бартэльмі і паўночная частка выспы Сан-Мартэн, якія цяпер зьяўляюцца асобнымі залежнымі тэрыторыямі Францыі.
Зьмест |
Гісторыя[рэдагаваць]
Выспы былі заселеныя ў 300 годзе да н. э. індзейцамі аравакі, крыху пазьней карыбамі, якія выцесьнілі аравакаў і назвалі выспу Карукера.
Сваю сучасную назву Гвадэлюпа атрымала ад Хрыстафора Калюмба, які адкрыў яе 14 лістапада 1493 году. Францыя захапіла выспу ў 1635 годзе. Некалькі разоў Гвадэлюпай спрабавалі завалодаць брытанцы.
З 1946 году Гвадэлюпа і суседнія выспы атрымалі статус заморскага дэпартамэнту Францыі. У 1970-х і 1980-х гадах з дапамогай Кубы, якая знаходзіцца недалёка, тут пачаўся незалежніцкі рух камуністычнага напрамку, які меў падтрымку толькі некалькімі адсоткамі насельніцтва. Пад час рэфэрэндуму 2003 году пераважная большасьць насельніцтва выказалася за захаваньне статусу дэпартамэнту. На гэтым жа рэфэрэндуме большасьць жыхароў Сан-Мартэн і Сан-Бартэльмі выказаліся за стварэньне на сваіх выспах асобных адміністрацыйных адзінак з выхадам з Эўрапейскага Зьвязу. Гвадэлюпа, як частка Францыі, засталася ў складзе Эўрапейскага Зьвязу.
Палітыка[рэдагаваць]
Геаграфія[рэдагаваць]
Дэпартамэнт Гвадэлюпа знаходзіцца на 8 выспах каралавага і вульканічнага паходжаньня ў архіпэлягу Малыя Антылы. На высьпе Гвадэлюпа знаходзіцца дзейнічаючы вулькан Ла Суфрыерэ (1467 м над узроўнем мора). Трапічныя лясы займаюць каля 39% паверхні дэпартамэнту.
Клімат экватарыяльны, вільготны. Штогадовыя ападкі складаюць каля 1800 мм. Сярэдняя тэмпэратура вагаецца ад +25 °C да +29 °C. Часта здараюцца трапічныя ўраганы.
Эканоміка[рэдагаваць]
Асновай эканомікі Гвадэлюпы зьяўляецца турызм і сельская гаспадарка. Выспы наведвае каля 300 тыс. турыстаў штогод. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца цукровы трысьнёг, бананы, ананасы, кава.
Зьнешні гандаль сканцэнтраваны на гандлі з Францыяй і Мартынікай.
На выспах ёсьць некалькі прамысловых прадпрыемстваў.
Дэмаграфія[рэдагаваць]
Насельніцтва дэпартамэнту складаецца з мулатаў (65%), мурынаў (27%) і крэолаў (8%). Афіцыйнай мовай зьяўляецца француская, але значная колькасьць насельніцтва карыстаецца крэольскай. Асноўнай рэлігіяй зьяўляецца хрысьціянства, але распаўсюджана і вуду.
Культура[рэдагаваць]
Спорт[рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Гвадэлюпа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||
|
||||||||