Франш-Камтэ
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Франш-Камтэ альбо Франш-Кантэ (па-француску: Franche-Comté, на франка-правансальскім дыялекце Franche-Comtât, на франка-камтэйскім дыялекце Fraintche Comtè) — рэгіён на паўночным усходзе Францыі. Мяжуе на паўночным усходзе з Эльзасам, на поўначы — зь Лятарынгіяй, на паўночным захадзе — з Шампаньню-Ардэнамі, на захадзе — з Бургундыяй, на поўдні — з Ронай-Альпамі, на ўсходзе — са Швайцарыяй. Плошча 16 202 км². Насельніцтва па стане на 2007 год складала 1 195 244 чалавекі. У склад рэгіёну ўваходзяць 4 дэпартамэнты: Ду, Сона Верхняя, Юра й Тэрыторыя Бэльфор. Адміністрацыйны цэнтар і найбуйнейшы горад — Бэзансон (117 599 жыхароў).
|
||||||||