Пуату-Шарант
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Пуату-Шарант (па-француску: Poitou-Charentes) — рэгіён на захадзе Францыі. Мяжуе на паўночным захадзе з Пэй-дэ-ля-Люар, на паўночным усходзе — з Цэнтрам, на ўсходзе — зь Лімузэнам, на поўдні — з Аквітаніяй, а на захадзе абмываецца Атлянтычным акіянам. Плошча 25 809 км². Насельніцтва па стане на 2008 год складала 1 752 708 чалавек. У склад рэгіёну ўваходзяць 4 дэпартамэнты: Шаранта, Шаранта Прыморская, Дэ-Сэўр і Віена. Адміністрацыйны цэнтар і найбуйнейшы горад — Пуат’е (89 282 жыхары).
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Пуату-Шарант — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||