Бардо

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бардо
франц. Bordeaux
Бардо
Blason ville fr Bordeaux (Gironde).svg
Герб Бардо
Краіна: Францыя
Рэгіён: Аквітанія
Дэпартамэнт: Жырандэ
Мэр: Алян Жупэ
Плошча: 49,36 км²
Вышыня: 6 м н. у. м.
Насельніцтва (2008)
колькасьць: 250 082 чал.
шчыльнасьць: 5066,49 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовыя індэксы: 33000—33300, 33800
Геаграфічныя каардынаты: 44°50′ пн. ш. 0°34′ у. д. / 44.833° пн. ш. 0.567° у. д. / 44.833; 0.567Каардынаты: 44°50′ пн. ш. 0°34′ у. д. / 44.833° пн. ш. 0.567° у. д. / 44.833; 0.567
Бардо на мапе Францыі
Бардо
Бардо
Бардо
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.bordeaux.fr

Бардо́ (па-француску: Bordeaux, па-аксытанску: Bordèu) — партовы горад, разьмешчаны на рацэ Гаронь у паўночна-заходняй Францыі. Насельніцтва налічвае 250 082 чалавекі (2008 год), а агульная колькасьць разам з прыгарадамі складае 1 010 000 чалавек і зьяўляецца сёмай па велічыні гарадзкой канглямэрацыяй ў Францыі. Бардо зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Аквітаніі і прэфэктуры дэпартамэнту Жырандэ. Жыхары часта называюць свой горад Bordelais.

Бардо зьяўляецца сусьветнай сталіцай вытворчасьці вінаў. Тут знаходзіцца штаб-кватэра найбуйнейшага ў сьвеце вытворцы віна «Vinexpo»[1]. Штогадовы бюджэт віннай індустрыі Бардо складае каля 14,5 млрд эўра[2]. Сусьветна вядомая марка віна «Бардо» вырабляецца ў навакольлі гораду з XVIII стагодзьдзя. Гістарычная частка гораду знаходзіцца ў «Сьпісе сусьветнай гістарычнай спадчыны ЮНЭСКА» як «выбітны гарадзкі архітэктурны ансамбаль» XVIII стагодзьдзя[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыкладна паміж 30 000 і 20 000 гадоў таму, тэрыторыя сучаснага Бардо была заселеная нэандэртальцамі стаянкі якіх былі знойдзеныя ў вядомай пячоры Pair-non-Pair каля Бур сюр Жырандэ, на поўнач ад Бардо.

Каля 300 году да н. э. у навакольлі было заснаванае кельцкае паселішча Burdigala. Паселішча было заваяванае рымлянамі ў 60 годзе да н. э. і стала цэнтрам гандлю волавам і сьвінцом. Праз некаторы час горад стаў сталіцай рымскай правінцыі Аквітанія, і найбольшы росквіт быў дасягнуты ў ІІІ стагодзьдзі. У 276 годзе Бардо быў разрабаваны вандаламі. У 409 годзе горад зноў быў узяты вандаламі, у 414 вэстготамі, а ў 498 годзе франкамі. У выніку гэтых спусташэньняў пачаўся паступовы заняпад гораду.

У канцы VI стагодзьдзя, Бардо зноў пачаў хутка разьвівацца і стаў адміністрацыйным цэнтрам навакольных земляў і цэнтрам архідыяцэзіі у складзе Франкскага каралеўства. У канцы VII стагодзьдзя зноў пачаўся заняпад Бардо. У 732 годзе горад быў разрабаваны войскам Абд эр-Рахмана, пасьля таго як ён перамог войска герцага Эда Аквітанскага.

Пад уладай Каралінгаў, Бардо стаў важным вайсковым цэнтрам, які быў прызначаны для абароны вусьця ракі Гароні ад нападаў вікінгаў. У канцы Х стагодзьдзя Бардо быў атрыманы ў спадчыну герцагамі Гасконскімі.

З ХІІ да XV стагодзьдзя, Бардо аднавіў свой уплыў, дзякуючы шлюбу герцагіні Элеаноры Аквітанскай і Генры Плянтагенэта, які, праз месяц пасьля вясельля стаў каралём Ангельшчыны — Генры ІІ. У гэты пэрыяд горад квітнеў, дзякуючы гандлю віном. З 1362 да 1372 года, Бардо стаў сталіцай незалежнай дзяржавы абвешчанай Эдуардам Чорным Прынцам, але пасьля таго, як ён быў забіты ў бітве каля Кастыльёну (1453 г.) гэтая дзяржава была далучаная да Францыі. Асноўнай крыніцай разьвіцьця гораду ў гэты час быў гандаль віном з Ангельшчынай[4].

У 1462 годзе Бардо атрымаў права зьбіраць парлямэнт, але важнасьць гораду значна ўзрасла ў XVI стагодзьдзі, калі ён стаў цэнтрам гандлю цукрам і рабамі з Вэст Індыі. Жыхары Бардо прымалі ўдзел у антыўрадавых паўстаньняў, якія былі падаўлены францускім войскам толькі ў 1653 годзе, калі армія Люі XIV заняла горад.

ХVIII стагодзьдзе стала залатым пэрыядам у гісторыі Бардо. Насельніцтва гораду значна павялічылася, было пабудавана шмат прыстаняў. Віктор Юго лічыў горад вельмі прыгожым і аднойчы сказаў: «вазьміце Вэрсаль, дадайце Антвэрпэн і вы атрымаеце Бардо». Варон Хаўсман, які доўгі час быў прэфэктам гораду ў гэты час, зьдзейсьніў вялікую перабудову Бардо.

Францускі ўрад пераехаў у Бардо пад час Другой сусьветнай вайны, калі ўзьнікла пагроза захопу Парыжу нямецкімі войскамі. Але праз некаторы час сталіцай Францыі стаў горад Вішы.

З 1940 да 1943 года, ў Бардо знаходзілася база італьянскім падводных лодак. Адсюль італянскі каралеўскі флёт удзельнічаў у «бітве за Атлянтыку». У гэты ж час тут базіравалася 12 нямецкая флятылія падводных лодак.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бардо знаходзіцца блізка каля ўзьбярэжжа Атлянтычнага акіяну, у паўднёва-заходняй Францыі, на поўначы Аквітаніі. Праз горад цячэ рака Гаронь, якая дзеліць яго на дзьве часткі: правабярэжную (усходнюю) і левабярэжную (заходнюю). Гістарычна склалася, што левабярэжная частка больш разьвітая. У Бардо, па рацэ Гаронь могуць плаваць нават акіянскія лайнэры. Левабярэжная частка Бардо разьмяшчаецца на забалочаных нізінах.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бардо знаходзіцца ў зоне акіянічнага клімату са значным уплывам міжземнаморскага. Зіма ў горадзе не вельмі халодныя, дзякуючы заходнім вятрам, якія прыносяць цяпло з боку Атлянтычнага акіяну. Лета цёплае і працяглае, дзякуючы паветраным масам з Біскайскай затокі. Сярэдняя тэмпэратура ўзімку складае каля 6,5 °C, але часта зімы яшчэ больш цёплыя[5]. Летняя сярэдняя тэмпэратура складае каля 19,5 °C, але за апошнія 10 гадоў значна ўзрасла. Напрыклад летам 2003 года быў дасягнуты рэкорд сярэдняй летняй тэмпэратуры (+23,3 °C)[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ [1] //Хатняя старонка карпарацыі «Vinexpo»
  2. ^ http://www.ventoris.fr/portage_salarial_bordeaux.php
  3. ^ [2] //турыстычны партал Бардо
  4. ^ [3] Гісторыя вінаробства ў Бардо
  5. ^ [4] //BBC Weather Centre
  6. ^ GHCN climate, GISS world climate averages, 1971—2000

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Бардосховішча мультымэдыйных матэрыялаў