Мэр
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Мэр (па-француску: Maire, па-ангельску: mayor, гэта значыць старшына) — глава адміністрацыі, глава выканаўчай улады населенага пункту, часьцей за ўсё гораду, у некаторых краінах — і невялікага рэгіёну, напрыклад у Летуве мэр узначальвае і раённыя самакіраваньні.
Назва пасады паходзіць ад лацінскага слова «maior», якое азначае «вялікі». У краінах былога СССР назва пасады прыжылася ў 1990-я гады больш як кароткая замена выразу «гарадзкі галава», «глава гарадзкой адміністрацыі» або «глава гарадзкога выканаўчага камітэту». Пры гэтым пасада «мэра» ўводзілася на афіцыйным узроўні.
Гістарычна існуюць таксама іншыя найменьні главы гарадзкой улады:
- бургамістар (па-нямецку: Bürgermeister; тэрмін выкарыстоўваецца ў краінах зь нямецкай прававой традыцыяй, выкарыстоўваўся таксама ў дарэвалюцыйнай Расеі, а таксама на акупаваных тэрыторыях СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны і інш.)
- гарадзкі галава ва Ўкраіне, у Расеі — у горадзе Калуга
- алькальд (у гішпанамоўных краінах),
- кмет (у Баўгарыі),
- прыматар у Славаччыне і ў буйных гарадах Чэхіі,
- стараста — у невялікіх гарады Чэхіі і Летувы
- прэзыдэнт гораду ў Польшчы,
- бурмістар у Польшчы,
- прымар у Румыніі і Малдове,
- глава гарадзкой адміністрацыі,
- начальнік гарадзкой управы,
- глава мясцовага самакіраваньня,
- глава гарадзкой акругі,
- глава муніцыпальнага ўтварэньня і іншыя.
[рэдагаваць] Літаратура
- Глеб Аляксушын. Во главе Самары. — Самара: Самарский дом печати, 1999.