Горад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Панарама Манрэалю, Канада

Го́рад, ме́станаселены пункт, што адрозьніваецца ад мястэчка альбо вёскі памерам, шчыльнасьцю насельніцтва, значэньнем ці юрыдычным статусам. Звычайна, гарады маюць даволі вялікія памеры і выразную ўласна гарадзкую частку, аднак часам да гарадоў адносяць мясьціны прыгараднага ці нават вясковага характару.

[рэдагаваць] Этымалёгія

Слова «горад» паходзіць ад дзеяслова «гарадзіць», і ў часы Полацкага ды Тураўскага княстваў пазначала агароджанае паселішча зь сядзібай палітычнай і духоўнай адміністрацыі.[1] Цывілізацыйна старадаўнія гарады мала чым адрозьніваліся ад вёсак.

У часы Вялікага Княства Літоўскага беларускія гарады праз распаўсюджваньне Майдэборскага права далучаюцца да эўрапейскай гарадзкой супольнасьці. Набыцьцё правоў і прывілеяў разам з узрастаньнем у жыцьці насельнікаў ролі гандлю, рамёстваў й промыслаў спрыялі цывілізацыйнай трансфармацыі гарадзкога паселішча. Гэтая перамена адлюстравалася і ў тэрміналёгіі: пачынаючы з ХІІІ ст.[2] назва «горад» ў літоўскіх (беларускіх) пісьмовых помніках замацоўваецца за старажытнымі замкавымі ўмацаваньнямі, новая частка паселішча, сэрцам якой робіцца рынак, атрымлівае назву «места»[3]. У дадзеным значэньні слова «места» фіксуецца ня толькі ў літаратурнай старабеларускай мове, але і як архаізм[2] у беларускім народным фальклёры. Пачынаючы з ХV ст.[2] характар места-рынку быў пашыраны на ўсё паселішча, толькі прыметнік «гарадзкі» («гродзкі») працягвае ўжывацца як сынонім слова «замкавы» (напр. гродзкі суд).

Шырокае выкарыстаньне «места» фіксуецца ў час адраджэньня беларускай мовы (2-я палова ХІХ — пачатак ХХ стст). Напрыклад, Францішак Багушэвіч у сваім вершы «Немец» пісаў:

Ня люблю я места (па-расейску — горад).
Надто там цяснота і вялікі сморад.
А паноў як маку ды сярод гароду,
А проч таго пропасьць рознаго народу!

Францішак Багушэвіч «Немец», 1—4

У Маскоўска-беларускім слоўніку, выдадзеным братамі Г. і М. Гарэцкімі ў Вільні (1920), «места» даецца як першы беларускі пераклад да расейскага «город».[4]

Слова «места» афіцыйна ўжывалася і ў БССР: «Расейска-беларускі слоўнік» С. Некрашэвіча і М. Байкова (1928) эквівалентам расейскага «город» дае беларускія «места», «горад» (менавіта ў такой пасьлядоўнасьці[5]), прысутнічаюць тамака і вытворныя прыметнікі «мескі» й «прымескі» — адпаведныя расейскім «городской» і «пригородный». Аднак пасьля правапіснай рэформы 1933 году, якая паклала пачатак палітыкі русіфікацыі, гэты тэрмін штучна выкідваецца з парэформавых савецкіх слоўнікаў беларускай мовы.[6] Па-за межамі СССР «места» працягвае актыўна выкарыстоўвацца ў якасьці адзінай дапушчальнай назвы вялізнага населенага пункту.[2]

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Сяргей Шупа. Горад // Слоўнік Свабоды
  2. ^ a b c d Станкевiч Я. (пры ўчасьцi Ант. Адамовiча). Маленькi маскоўска-беларускi (крывiцкi) слоўнiчак фразэолёгiчны i прыказкаў ды прывiтаньнi, зычэньнi i iнш. / Пасьляслоўе В. Вячоркi. 3-е выд. — Мн.: Навука i тэхнiка, 1992. — 77 с. ISBN 5-343-01322-8
  3. ^ Место // Старабеларускі лексікон: Падручны перакладны слоўнік. — Менск: Беларускае выдавецтва Таварыства «Хата», 1997
  4. ^ Маскоўска-беларускі слоўнік (2-е выданьне) / Укладальнікі: Г. Гарэцкі, М. Гарэцкі. — Вільня, 1920. С. 31
  5. ^ Расійска-беларускі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1928. С. 85
  6. ^ Дзмітрый Шыманскі «Хто знішчыў беларускую мову?» // Дзедзiч, № 5 (24) (лістапад, 2003 г.)

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Горадсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах