Фальварак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Фальва́рак (па-нямецку: Vorwerkхутар, фэрма) — невялікае сельскае паселішча ў 1—5 двароў.

Першыя фальваркі на Беларусі ўзьніклі ў канцы ХV — пачатку ХVI стст. (паводле іншых зьвестак у другой палове ХVI ст.[1]) Гэта былі адмысловыя фэадальныя гаспадаркі, спэцыялізаваныя выключна на вытворчасьці збожжа на продаж. Маёнткі здаваліся арандатарам, якія абавязваліся плаціць пэўны падатак.

Але ўжо ў ХVI ст. у інвэнтарох фальваркі часьцей згадваюцца як дробныя ўладаньні (вотчына) дробных абшарнікаў, атрыманыя шляхам выкупу апошніх у лятыфундыстаў. Паводле характару і структуры забудовы фальваркі адпавядалі абшарніцкім маёнткам ці заможным шляхецкім засьценкам. Да сярэдзіны ХVІІI ст. іх колькасьць на тэрыторыі Беларусі значна павялічылася. Фальварак стаў асноўным тыпам уладаньня абшарнікаў «сярэдняй рукі». Тэрмін перайшоў і на арэндныя ўладаньні: маёнткі лясьнічых, арандатараў мануфактураў, карчмароў і г. д. У ХІХХХ стст. фальваркам часам называлі вёску на зямлі арандатара. У Заходняй Беларусі фальваркі як тып паселішча праіснавалі да канца 30-х гадоў ХХ ст..[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сабаленка, Э.Р., Гуркоў, У.С., Іваноў, У.М., Супрун, Дз.Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973
  2. ^ Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. С. 22—23

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сабаленка, Э.Р., Гуркоў, У.С., Іваноў, У.М., Супрун, Дз.Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973.
  • Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 391 с.: іл. ISBN 985-6234-28-X