Засьценак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Засьценак — тып невялікага сельскага пасяленьня на Беларусі. Звычайна ўяўляў сабою аднадворнае пасяленьне, аналягічнае заможнаму дворышчу. Блізкі да хутароў, ад якіх адрозьніваецца ўмовамі ўзьнікненьня і сацыяльнай прыналежнасьцю жыхароў.

Назва засьценак узьнікла ад слова сьцяна (тоеснае мяжы). Пад час правядзеньня рэформы 1557 году, вядомай як «Устава на валокі», у ВКЛ быў уведзены трохпольны севазварот і зямля ў большасьці раёнаў перамераная. Пасьля гэтага межаваньня засталіся пэўныя адцінкі «за мяжою» ці «за сьцяною», якія знаходзіліся ў канцы поля і перадаваліся ў трыманьне звычайна дробнай шляхце.

З часам побач з шляхецкім дваром маглі ўзьнікаць і іншыя сядзібы, і засьценак ператвараўся ў невялікую вёску. За гэтымі паселішчамі тэрмін «засьценак» часта захоўваўся: да прыкладу, засьценак Карыцішчы каля вёскі Падарэсьсе Старадароскага раёну і засьценак Паповічы каля вёскі Строчыца Менскага раёну.[1]

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. С. 22

[рэдагаваць] Літаратура

  • Сабаленка, Э.Р., Гуркоў, У.С., Іваноў, У.М., Супрун, Дз.Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973.
  • Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 391 с.: іл. ISBN 985-6234-28-X
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах