Нямецкая мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Нямецкая
Deutsch
Ужываецца ў Нямеччыне, Аўстрыі, Швайцарыі, Ліхтэнштайне, Люксэмбургу, Бэльгіі і іншых краінах
Рэгіён Заходняя Эўропа
Колькасьць карыстальнікаў Для 110 млн. — родная, для 30 млн. — другая мова
Клясыфікацыя Індаэўрапейская

 Германскія
  Заходнегерманскія

     Нямецкая
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Нямеччыне, Аўстрыі, Швайцарыі, Бэльгіі, Ліхтэнштэйне, Люксэмбургу, Эўрапейскім Зьвязе
Рэгулюецца
Код мовы
ISO 639-1 de
ISO 639-2(B) ger
ISO 639-2(T) deu
SIL GER

Няме́цкая мо́ва (па-нямецку: Deutsch «дойч» Аўдыё De-Deutsch.ogg ) — мова германскай групы індаэўрапейскай сям'і моў. Нямецкая займае значнае становішча сярод іншых моў: на ёй размаўляюць прыкладна 130 мільёнаў чалавек у 38 краінах сьвету. Асноўныя моўныя цэнтры — Нямеччына (Германія), Аўстрыя, Швайцарыя.

Зьмест

[рэдагаваць] Пісьменства

Пісьменства на аснове лацінскай графікі. Найстарэйшыя помнікі: Сэн-Галенскі (лацінска-нямецкі) гласар (8 ст., аляманскі дыялект), пераклад на рэйнска-франкскі дыялект трактату Ісыдора (8—пач. 9 ст.) і інш.

[рэдагаваць] Гісторыя

Асноўныя пэрыяды гісторыі мовы — данацыянальны і нацыянальны; 16—17 ст. зьяўляюцца пераходнымі. Тэндэнцыя да ўтварэньня наднацыянальных формаў мовы на паўднёва-заходняй аснове назначылася ў 12—13 ст. У 13—14 ст. нямецкая мова пачынае выцясняць лаціну з афіцыйна-дзелавой сфэры, вядучая роля паступова пераходзіць да ўсходне-сярэдненямецкага літаратурна-пісьмовага варыянту, з пэўным уплывам паўднёванямецкай літаратурнай традыцыі. Распаўсюджаньню гэтага варыянту паспрыялі кнігадрукаваньне (з сяр. 15 ст.), Рэфармацыя і дзейнасьць Лютара, асабліва пераклад Бібліі, інтэнсіўнае разьвіцьцё мастацкай літаратуры 17—19 ст. Фармаваньне нормаў сучаснай літаратурнай мовы завершваецца ў асноўным у канцы 18 ст., калі былі нармалізаваныя граматычная сыстэма, арфаграфія. На працягу 16—19 ст. фармаваныя літаратурныя нормы распаўсюджваліся на поўнач Нямеччыны, а таксама паўплывалі на варыянты нямецкай мовы ў Аўстрыі, Баварыі, Швайцарыі. У канцы 19 ст. былі распрацаваныя арфаэпічныя нормы.

[рэдагаваць] Дыялекты

Дыялектны падзел заснаваны на дыялектах заходне-германскіх плямёнаў — франкаў, саксаў, турынгаў, аляманаў, бавараў. Адрозьніваюцца ніжненямецкая, сярэдненямецкая, паўднёванямецкая групы дыялектаў, кожная зь іх падзяляецца на заходнюю і ўсходнюю падгрупы. Таксама выдзяляюцца аляманскія (Швайцарыя) і мозэльска-франкскія (Люксэмбург) дыялекты.

Таксама існуюць адрозненні ў літаратурных нормах Швейцарыі і Аўстрыі.

[рэдагаваць] Літаратурная нямецкая мова (стандартная)

[рэдагаваць] Граматыка

[рэдагаваць] Скланеньне назоўнікаў

Нямецкія назоўнікі зьмяняюцца па:

  • чатыром склонам: назоўным, родным, давальным і вінавальным.
  • тром родам: мужчынскім, жаночым, ніякім. Накшталт беларускай мовы і насуперак, напрыклад, ангельскай мове род не заўсёды пазначае пол.

[рэдагаваць] Спражэньне

Нямецкія дзеясловы зьмяняюцца па:

  • тром клясам: правільныя, няправільныя і зьмешаныя (мае рысы правільных і няправільных). Амаль усе новыя дзеясловы фармуюцца па правільнаму спражэньню,
  • тром асобам: 1-ая, 2-ая і 3-ая,
  • двум лікам: адзіночным і множным,
  • тром ладам: абвесным, загадным, умоўным,
  • двум станам: незалежным (актыўны) і пасіўным,
  • шасьці часам: Präsens (цяперашняе), Präteritum (прошлае прастое), Perfekt (прошлае складанае), Plusquamperfekt (пазапрошлае), Futur I (будучае), Futur II (будучае закончанае).

[рэдагаваць] Сынтаксіс

Увогуле, парадак словаў у сказе даволі стрыманы; яго зьмяненьне выклікае зьмены ў эмфатычным сэнсе. Асаблівасьцю нямецкай мовы зьяўляецца рамачная канструкцыя, то бок пры прамым парадке словаў дзеяслоў павінен стаяць у канцы сказа.

[рэдагаваць] Сучасная рэформа правапісу

Напрыканцы 20 стагодзьдзя (пасьля аб’яднаньня Нямеччыны) кіраўнікі нямецкамоўных краінаў — ФРГ, Аўстрыі, Швайцарыі і Ліхтэнштэйна, а таксама прадстаўнікі дзяржаваў і нямецкіх меншасьцяў (Італія, Румынія і Вугоршчына) прынялі рашэнтне аб правядзентні рэформы нямецкай артаграфіі, якую плянавалася завяршыць у жніўні 2005.

Адна з самых кансэрватыўных і паважаных газэтаў ФРГ, «Frankfurter Allgemeine Zeitung», у 1999, як і ўся краіна, перайшла на новую артаграфію, але ўжо праз год вярнулася да звыклага правапісу. Таксама ад новай артаграфіі адмовіўся найважны грамадзка-палітычны часопіс краіны «Der Spiegel».

Па меркавантням журналістаў, новыя правілы правапісу толькі пагоршылі сытуацыю зь нямецкай мовай і прывялі да масавай блытаніны, паколькі, паводле апытаньняў, толькі 38% насельніцтва ФРГ знаёмыя з новымі правіламі. Самі службоўцы таксама парушаюць новыя правілы, нават у афіцыйных дакумэнтах.

Як сьцьвярджаюць, большасьць пісьменьнікаў з самага пачатку адмовіліся прыняць новыя артаграфічныя правілы[Крыніца?].

У Нямеччыне з 1 жніўня 2007 уступіў у сілу канчатковы варыянт закона аб рэформе нямецкага правапісу. Новыя правілы пунктуацыі і артаграфіі сталі абавязковымі для ўсіх без выключэньня дзяржаўных установаў і сыстэмаў адукацыі.

Рэформа адмяняе 87 з 212 правілаў артаграфіі. Асобныя словы, якія пісаліся зь вялікай літары, зараз павінны пісацца з маленькай і наадварот. Замест 52 правілаў пунктуацыі засталося толькі 12. Коскі зараз можна ставіць, кіруючыся больш асабістым чуцьцём, чым загадамі, а запазычаныя словы дазваляецца пісаць як у нямецкай, так і ў іншамоўнай транскрыпцыі.

[рэдагаваць] Фанэтыка

Фанэтыка нямецкай мовы налічвае 44 гука, сярод якіх адрозьніваюць 16 галосных, 3 дыфтонга, 22 зычных і 3 афрыкаты (гуказлучэньні [kv] і [ks] часам адносяць да афрыкатаў).

[рэдагаваць] Націск

Славесны націск носіць фіксаваны характар і амаль не зьмяняе свайго палажэньня ў слове. У корневых словах націск падае, як правіла, на першы склад, у словах з прыстаўкамі націск прыпадае альбо на прыстаўку, альбо на корань. У гэтай сувязі выдзяляюць націскныя (un-, ur-, ab-, auf-, aus-, bei-, ein-, mit-, nach-, vor-, zu-) і ненаціскныя прыстаўкі (be-, ge-, ent-, emp-, er-, ver-, zer-). Большасьць нямецкіх суфіксаў ненаціскныя, але ёсьць шэраг націскных суфіксаў (-ist, -ent, -ant, -ee, -eur, -ion, -tät, -ur, -at, -it, -ot, -et). У складаных словах націск бывае галоўным (падаена першы кампанэнт слова) і другарадным (падае на другі кампанэнт), а ў абрэвіятурах падае на апошнюю літару (скарачэньне). Націск у сказе падае звычайна на якія-небудзь знамянальныя словы, а словы службовыя націску пазбаўленыя. Націск, рух тону, тэмп і паўзы ў сукупнасьці даюць інтанацыю.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Нямецкая мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах