Вугорская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Вугорская
magyar
Ужываецца ў Вугоршчына, Румынія, Славаччына, Украіна, Сэрбія, Харватыя, Аўстрыя, Славенія
Рэгіён Цэнтральная Эўропа
Колькасьць карыстальнікаў 13 млн
Клясыфікацыя Уральскія мовы

 Фіна-вугорскія мовы

  Вугорскія мовы
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Вугоршчына, Эўрапейскі Зьвяз
Рэгулюецца Інстытут лінгвістыкі Вугорскай Акадэміі Навук
Код мовы
ISO 639-1 hu
ISO 639-2(B) hun
ISO 639-2(T) hun

Вуго́рская мо́ва належыць да фіна-вугорскай групы моваў, у якой яна разам з мансійскай і хантыйскай мовамі складае вугорскую групу. У Эўропе роднаснымі мовамі зьяўляюцца фінская і эстонская, аднак носьбіты гэтых моваў разумець вугорцаў ня ў стане (да канца XIX стагодзьдзя сам факт прыналежнасьці вугорскай мовы да фіна-вугорскіх лічыўся сумнеўным). Зь іншага боку, большая колькасьць агульных каранёў выяўляецца ў мовах народаў комі і мары, якія пражываюць на тэрыторыі Расеі.

Вугорская мова мае мінімальную колькасьць запазычаных і інтэрнацыянальных словаў, валодае ўнікальнай сыстэмай галосных. Акрамя Вугоршчыны, шырока распаўсюджаная ў Закарпацкай вобласьці Ўкраіны, а таксама ў месцах кампактнага пражывання вугорскай нацыянальнай меншасці ў Сэрбіі, Румыніі, Славаччыне.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] Лінгвістычная характарыстыка

[рэдагаваць] Сынтаксіс

У вугорскай мове асобны назоўнік можа выступаць у ролі выказьніка, напр.: Apám tanító = (Бацька — настаўнік). У цяперашнім часе ў адзіночным і множным ліку 3-й асобы (напрыклад Pista tanuló = Сцяпан — вучань), адпадае зьвязка van = «ёсць» — гэтаксама, як і ў беларускай мове. Што датычыць парадку словаў, вугорская мова належыць да моваў «SOV» (дзейнік-прадмет-выказьнік).

Вугорская мова на падставе навуковых дасьледаваньняў, праведзеных на працягу апошніх 25 гадоў, уяўляецца мовай, значна адрознай ад усіх астатніх вядомых эўрапейскіх моваў (як правіла, індаэўрапейскіх).

[рэдагаваць] Пісьменнасьць

Пісьменнасьць на аснове лацінскага альфабэту. Моўны код — hu або hun (па ISO 639).

Вугорскі альфабэт
Літара
A
Á
B
C
Cs
D
Dz
Dzs
E
É
F
G
Gy
H
I
Í
J
K
L
Ly
M
N
Ny
O
Ó
Ö
Ő
P
(Q)
R
S
Sz
T
Ty
U
Ú
Ü
Ű
V
(W)
(X)
(Y)
Z
Zs

[рэдагаваць] Фаналягічныя зьвесткі

У мове 14 галосных гукаў. Квантытатыўная яны падзяляюцца на кароткія: a, o, u, i, e, ö, ü; і доўгія: á, ó, ú, í, é, ő, ű. Паводле месца ўтварэньня падзяляюцца на галосныя пярэдняга раду: i, e, ö, ü, í, é, ő, ű; і задняга раду: a, o, u, á, ó, ú.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Вугорская мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Фіна-вугорскія мовы
Пермскія мовы комі | комі-пярмяцкая | удмурцкая
Вугорскія мовы вугорская | мансійская | хантыйская
Фіна-волскія вэпская | водзкая | іжорская | карэльская | ліўская | марыйская | мэранская † | мяшчэрская † | макшанская | мурамская † | саамскія мовы | фінская | эрзянская | эстонская
мёртвыя

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах