Сыбір

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Геаграфічная Сыбір азначаная сьветла-чырвоным, Фэдэральны вокруг Сыбір - цёмна-чырвоным колерам

Сыбі́р (па-расейску: Сибирь) — тэрыторыя ў Паўночнай Азіі, большая частка якой належыць Расеі. У найшырэйшым сэнсе — уся азіяцкая (усходняя) частка Расеі) — рэгіён у паўночнай частцы Азіі, абмежаваны на захадзе Уральскімі горамі, на ўсходзе — Ціхім акіянам, на поўначы — Паўночным Ледавітым акіянам і на поўдні — Казахстанам, Манголіяй і Кітаем. Падзяляецца на Заходнюю Сыбір, Усходнюю Сыбір і Далёкі Ўсход Расеі. У выхкім сэнсе уключае ў сябе Заходне-Сыбірскую раўніну і Усходне-Сыбірскае плато.

[рэдагаваць] Тэрыторыя Сыбіры

Дакладнае вызначэньне межаў Сыбіры з-за гістарычных, геаграфічных і палітычных прычынаў, а таксама з-за адсутнасьці недвухсэнсоўных стандартаў эканоміка-геаграфічнага падзелу Расеі, зьяўляецца спрэчным пытаньнем.

У геаграфічным пляне Сыбір часта разглядаецца без Далёкага Ўсходу, г.зн. толькі Заходняя і Ўсходняя Сыбір, з межамі ад Уральскіх гораў да водападзелу рэкаў, што плывуць у Паўночны Ледавіты і Ціхі акіяны. З гістарычнага пункту гледжаньня Далёкі Ўсход разглядаецца як складовая частка Сыбіры; такі ж пункт гледжаньня ў геаграфічным пляне часта падзяляюць заходнія і шэраг расейскіх і савецкіх рэферэнтных выданьняў.

Згодна з рознымі мэтодыкамі геаграфічнага падзелу, Уральскія горы, якія прызнаныя ўсімі дасьледнікамі як адна з межаў Сыбіры, могуць ці ўваходзіць у склад Сыбіры, ці не; мяжа Сыбіры можа таксама праводзіцца дакладна празь вяршыні Ўральскага хрыбта. Калі-некалі з тэрыторыі Сыбіры выключаюць Запаляр'е ці наогул усю зону тундры. Таксама даволі часта з тэрыторыі Сыбіры выключаюць Алтай як асобны геаграфічны рэгіён з адрозным ландшафтам. Самі жыхары Алтая калі-некалі схільныя разглядаць свой рэгіён як адасоблены ад Сыбіры. Такі ж пункт гледжаньня — што да свайго рэгіёну — характэрны і для жыхароў Забайкальля і Далёкага Ўсходу.

Адміністратыўны падзел Сыбіры, з-за вельмі нізкай шчыльнасьці насельніцтва і нізкай палітычнай актыўнасьці карэннага насельніцтва Сыбіры, таксама не мае дакладна вызначаных гіерархічных стандартаў. Згодна з розными клясыфікацыямі, тэрыторыя Сыбіры падзяляецца на асобныя суб'екты Расейскай Фэдэрацыі, фэдэральныя вокругі (Уральскі, Сыбірскі і Далёкаўсходні), эканамічныя рэгіёны, вайсковыя вокругі (Прыволжска-Ўральскі, Сыбірскі і Далёкаўсходні), царкоўныя эпархі і г.д.; якія часта ўключаюць у свой склад часткі тэрыторыяў іншых рэгіёнаў.

Можна таксама дадаць, што з-за частых зьменаў гэтых падзелаў і ў часы Расейскай Імпэрыі, і пазьней падчас Грамадзянскай вайны, і ў часы СССР, і ў наш час, межы, падзел і нават сам панятак "Сыбір" гублялі сваю акрэсьленасьць. Азначэньне такой велізарнай тэрыторыі адным найменьнем зьвязанае з першапачатковай малой асвоенасьцю гэтай тэрыторыі расейскімі дасьледнікамі — гэта была адна велізарная неасвоеная тэрыторыя, у якой вылучаць асобныя рэгіёны не было акрэсьленай неабходнасьці, бо ў іх амаль ніхто з "заваёўнікаў" не жыў.

[рэдагаваць] Паходжаньне назвы

Этымалёгія слова «Сыбір» канчаткова не вызначаная. Па вэрсіі расейскай прафэсаркі З.Я.Баяршынавай, гэтае найменьне паходзіць з этнічнай групы «сіпыр» — продкаў старажытных вуграў. Існуе таксама шмат гіпотэзаў мангольскага паходжаньня гэтага слова. Пазьней яно пачало адносіцца да цюркамоўнай групы, якая жыла ля ракі Іртыш у раёне сучаснага Табольска. Пачынаючы з XIII стагодзьдзя Сыбір'ю пачынаюць называць не толькі народнасьць, але і мясцовасьць, дзе жылі яе прадстаўнікі. Назва ўпершыню зьяўляецца ў іранскіх аўтараў XIII стагодзьдзя, на мапе ўпершыню пазаначаная як "Sebur" у Каталёнскім атласе ў 1375. У рускіх летапісах XV стагодзьдзя Сыбірскай зямлёю называўся раён нізінаў ракі Табол і сярэдняга Іртышу.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Сыбірсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады