Аўстралазія (геаграфія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аўстрала́зія (па-ангельску: Australasia) — рэгіён, які ўключае ў сябе Аўстралію, Новую Зэляндыю й сумежныя зь імі астравы Ціхага акіяна.

Тэрмін быў уведзены Чарльзам дэ Бросесам у Histoire des navigations aux terres australes (1756). Ён выкарыстоўваецца пераважна ў ангеламоўных краінах, у беларускай мове сустракаецца параўнальна рэдка.

Фізычная геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўстралазія ўлучае Аўстралійскі мацярык, а таксама Новую Зэляндыю, Новую Гвінэю й сумежныя астравы на поўнач і ўсход Аўстраліі ў Ціхім акіяне. Тэрмін часам ужываецца да ўсіх тэрыторыяў разьмешчаных у Ціхім акіяне паміж экватарам і 47° пд. ш.

Вялікая частка Аўстралазыі разьмешчана на Інда-Аўстралійскай тэктанічнай пліце. Крайнія астравы разьмешчаны на Эўраазіяцкай пліце ў паўночна-заходняй частцы Аўстралайзыі й Філіпінскай пліты ў паўночнай частцы.

Антрапалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Антрапалёгі, нягледзячы на разыходжаньні ў дэталях, падтрымліваюць тэорыю пра Паўднёва-Азіяцкае паходжаньне карэннага насельніцтва Аўстралазыі.

Экалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З экалягічнага пункта гледжаньня Аўстралазія — ўнікальны рэгіён, у якім існуе мноства рэдкіх расьлін і жывёлаў. У гэтым кантэксьце «Аўстралазія» ужываецца ў дачыненьні да Аўстраліі, Новай Гвінэі, і сумежных астравоў, уключаючы Інданэзійскія астравы.