Біягеаграфічны рэгіён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Біягеаграфі́чны рэгіё́н, альбо эказо́на — найбуйнейшая адзінка пры дзяленьні зямной паверхні на зоны ў адпаведнасьці з разьмеркаваньнем жывых арганізмаў.

Эказона ахоплівае вялікія тэрыторыі, на якіх арганізмы разьвіваліся ў адноснай ізаляцыі на працягу доўгага часу, аддзеленыя адны ад другіх геаграфічнымі аб’ектамі: акіянамі, пустэльнямі, высокімі горнымі градамі, якія ўяўляюць зь сябе натуральныя перашкоды для міграцыі. Такім чынам, біягеаграфічныя рэгіёны прызначаны для вызначэньня агульнага групаваньня арганізмаў на аснове іх геаграфічнага разьмеркаваньня.

Эказона Плошча Заўвагі
млн км²
Палеарктыка 54.1 частка Эўразіі і паўночнай Афрыкі
Неарктыка 22.9 большая частка Паўночнай Амэрыкі
Афратропіка 22.1 Афрыка за выняткам Сахары
Нэатропіка 19.0 Паўднёвая Амэрыка, Цэнтральная Амэрыка і Карыбы
Аўстралазія 7.6 Аўстралія, Новая Гвінэя, Новая Зэляндыя і прылеглыя астравы.
Індамалайя 7.5 Індыя, Паўднёва-Ўсходняя Азія паўднёвы Кітай
Акіянія 1.0 Палінэзія (за выняткам Новая Зэляндыі), Мікранэзія, Фіджы
Антарктыка 0.3 Антарктыка.