Акіян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Акіяны Зямлі

Акія́н (па-лацінску: Oceanus, па-грэцку: Ὠκεανός у старажытных грэкаў і рымлянаў містычная рака, якая цячэ вакол усяго свету) — большая частка гідрасфэры Зямлі, прадстаўленая ў выглядзе вялікіх абшараў салёнай вады.Акіяны пакрываюць прыблізна ¾ паверхні Зямлі (361 млн.км², ці 70,7% паверхні плянэты). Размяшчэнне кантынэнтаў дазваляе выдзяляць пяць акіянаў:

Межы паміж акіянамі вызначаныя Міжнароднай Гідраграфічнай камісіяй. Дасьледаваньнем акіянаў займаецца раздзел навукі, які мае назву акіянаграфія.

Зьмест

[рэдагаваць] Разьмяшчэньне акіянаў

У склад акіянаў уваходзяць і меншыя водныя абшары: моры, залівы, каналы, пралівы, якія ад астатніх частак акіяну могуць аддзяляцца паўвыспамі, выспамі ці архіпэлягамі. Усе гэтыя водныя запасы Зямлі маюць назву Сусьветны акіян.

[рэдагаваць] Рэльеф дна

Большая частка дна акіянаў прадстаўляе роўную паверхню, так званыя абісальныя раўніны. Іх сярэдняя глыбіня — 5 км. У цэнтральных частках усіх акіянаў разьмешчаныя ўзвышшы на 1 – 2 км — сярэдзінна-акіянічныя хрыбты, якія зьвязаныя ў адзіную сетку. Хрыбты раздзеленыя трансформнымі разломамі на часткі, якія праяўляюцца ў рэльефе невялікімі ўзвышшамі, перпендыкулярнымі хрыбтам. На абісальных раўнінах разьмяшчаецца вялікая колькасьць адзінкавых гор, частка з якіх выступае над паверхняй вады ў выглядзе выспаў. Большасьць гэтых гор — згаслыя ці дзеючыя вулканы. Пад цяжарам гары акіянічная кара прагінаецца і гара марудна апускаецца ў ваду. На ёй утвараецца каралавы рыф, надбудоўвае вяршыню, у выніку ўтвараецца каралавая выспа — атол.

Калі ўскраіна кантынэнту пасіўная, то паміж ім і акіянам разьмешчаны шэльф — падводная частка кантынэнту — і кантынентальны схіл, паступова пераходзячы ў абсіальную раўніну. У тых месцах, дзе акіянічная кара пагружаецца пад кантынэнты разьмяшчаецца глыбокаводныя жолабы — найбольш глыбокія часткі акіянаў.

[рэдагаваць] Акіянічныя плыні ды іншыя зьявы

Бесперапынны вецер над паверхняй акіяна (пасаты) ды рознасьць засаленьняў вядзе да ўзнікненьня акіянічных плыняў — перамяшчэньне вялікіх мас акіянічнае вады, што выклікае кліматычныя зьмены ў многіх краінах сьвету. Землятрусы на дне акіянаў, вулканы, апоўзні выклікаюць хвалі катастрафічнай велічыні — цунамі. Дзякуючы сіле прыцягненьня Месяца і Сонца выклікаюцца зрухі мас вады, якія называюць прылівамі.

[рэдагаваць] Экалёгія акіянаў

Акіян зьяўляецца месцам жыхарства многіх формаў жыцьця:

[рэдагаваць] Клімат

Акіян — адзін з асноўных чыньнікаў фармаваньня клімату Зямлі. Пад уздзеяньнем сонечнае радыяцыі вада выпараецца і пераносіцца на кантынэнты, дзе выпадае ў выглядзе розных атмасферных ападкаў. Акіянічныя плыні пераносяць нагрэтыя ці ахалоджаныя воды ў іншыя шыроты і яны ў значнай ступені адказныя за размеркаваньне цяпла на плянэце.

Вада валодае вялікай цеплаёмістасьцю, таму тэмпература акіяна мяняецца павольней, чым тэмпература паветра ці зямлі. Блізкія да акіяна раёны маюць меншыя штодзённыя і сэзонныя зьмены тэмпературы.

[рэдагаваць] Эканоміка

Акіяны маюць вялікае транспартнае значэньне: вялікая колькасьць грузаў перавозіцца караблямі паміж сусьветнымі марскімі партамі. Па кошце перамяшчэньня адзінкі грузу, на адзінку адлегласьці, марскі транспарт самы танны, але ня самы хуткі. У канцы 19, пачатку 20 стагодзьдзяў, для скарачэньня працягласьці марскіх шляхоў пабудаваныя каналы, асноўныя з іх - Панамскі і Суэцкі.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Акіянсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады