Заходняя Афрыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Захо́дняя А́фрыка – умоўная назва часткі афрыканскага кантынэнта, якая знаходзіцца на поўначы ад Гвінэйскай затокі, і на поўдзень ад Сахары. Уключае абшары заходняга Сахелю, заходняга Судану, часткова тэрыторыі Афрыкі занятыя трапічнымі лясамі.

[рэдагаваць] Геаграфія

Па клясыфікацыі ААН да Заходняй Афрыкі адносяцца наступныя краіны:

Сьцяг Бэніну Бэнін

Сьцяг Буркіна-Фасо

Буркіна Фасо

Сьцяг Гамбіі Гамбія

Сьцяг Ганы Гана

Сьцяг Гвінэі

Гвінэя

Сьцяг Гвінэі-Бісаў

Гвінэя-Бісаў

Сьцяг Ліберыі Лібэрыя

Сьцяг Малі

Малі

Сьцяг Маўрытаніі

Маўрытанія

Сьцяг Нігера

Нігер


Сьцяг Нігерыі Нігерыя

Сьцяг Сэнэгалу

Сэнэгал

Сьцяг С'ера Леонэ

С'ера Леонэ

Сьцяг Сьвятой Гелены

выспа Сьвятая Гелена

Сьцяг Тога Тога

Сьцяг Каба-Вэрдэ

Каба-Вэрдэ

Сьцяг Кот-д'Івуара Кот д'Івуар

Часам да Заходняй Афрыкі адносяць і Заходнюю Сахару, Чад і Камэрун.

Тэрыторыя Заходняй Афрыкі пераважна занятая раўнінамі (каля 300 м над узроўнем мора), тэрыторыі, якія ўздымаюцца вышэй, месьцяцца толькі лакальна (самыя высокія ў С'ера Леонэ і Камэруне). Клімат у асноўным паўсухі, расьліннасьць саванная, сухая пара цягнецца з лістапада да сакавіка. Трапічныя лясы сустракаюцца толькі на ўзьбярэжжы Гвінэйскай затокі, і на тэрыторыі Нігерыі і Камэруну. На паўночнай тэрыторыі Заходняй Афрыкі, у зоне Сахелю, прылягаючай да Сахары, расьліннасьць паўпустэльная, у асноўным уздоўж рэк.

Праз Заходнюю Афрыку працякаюць некалькі вялікіх рэкаў:

[рэдагаваць] Насельніцтва

На мяжы з Сахарай жывуць бэрбэры і маўры з больш сьветлай скурай, на поўдзень – нігера-кардафанскія народнасьці. Значная колькасьць насельніцтва Заходняй Афрыкі вызнае мясцовыя веравызнаньні, так сама існуюць і мусульмане, на ўзьбярэжжы хрысьціяне, якія зьявіліся ў выніку місіянэрскай дзейнасьці.


[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Заходняя Афрыкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Асабістыя прылады