Саванна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Саванны на мапе
Афрыканская саванна (Буркіна-Фасо)

Саванны (ад гішп. sabana) — шырокія прасторы ў субэкватарыяльным поясе, пакрытыя травяной расьліннасьцю з рэдка раскіданымі дрэвамі і хмызьнякамі. Тыповыя для субэкватарыяльнага клімату з рэзкім падзелам года на сухі і дажджлівы сэзоны.