Пустэльня
Пустэ́льня (Пусты́ня) — тэрыторыя, пазбаўленая гаматнай расьліннасьці ў выніку малой колькасьці ападкаў (да 100 – 150 мм на год), высокай тэмпературы паветра (у сярэднім каля +30 °C, бываюць выпадкі і да +50 °C, уначы тэмпература каля 0 °C).
Расьліннасьць нязначная, але шмат відаў прыстасавалася да такіх экстрэмальных кліматычных умоў шляхам скарачэньня вэгетацыйнага пэрыяду да даўжыні дажджавога пэрыяду, назапашваньня вады, ці павялічэньнем карэннай сыстэмы ў глыб. Але нават уся расьліннасьць пустэльні займае толькі 10% паверхні. Выключэньні складаюць толькі аазісы. Умовы існаваньня ў пустынях вельмі суровыя: адсутнасьць вады, сухасць паветра, моцная інсаляцыя, зімовыя маразы пры вельмі малым сьнежным полазе або яго адсутнасьці.
У залежнасьці ад тыпу паверхні пустэльні дзеляцца:
- камяністыя;
- скалістыя;
- пясчаныя;
- глеістыя;
- салёныя;
- гарыстыя;
- лёдавыя.
Найвялікшыя пустэльні ў сьвеце
- Сахара — 8.397.000 км²,
- Вялікая пустэльня Вікторыі — 1.549.000 км²,
- Нехуд — 1.300.000 км²,
- Гобі — 1.039.000 км²,
- Калахары — 521.000 км²,
- Кызыл-Кум і Кара-Кум — 360.000 км²,
- Такламакан — 311.000 км²,
- Санора — 311.000 км²,
- Тхар — 259.000 км².
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Пустэльня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў