Аазіс
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Аа́зіс — гэта ізаляванае месца расьліннасьці ў пустэльні, якое атачае крыніцу вады. Такім чынам аазіс дае жыцьцё расьлінам, жывёлам і чалавеку.
Аазісы могуць істотна адрозьнівацца па велічыні ды характары, ад невялікіх сажалак да вялізных тэрыторыяў, дзе могуць узьнікаць месты і весьціся сельскагаспадарчая дзейнасьць. Таксама менавіта аазісы вызначаюць жыцьцё чалавека ў пустэльнях, уплываючы на маршруты гандлю ды перамяшчэньня, бо аазісы зьяўляюцца адзінай магчымасьцю папаўненьня запасаў вады ды ежы.
У сучасныя мовы слова аазіс прыйшло з грэцкае мовы: ὄασις , куды трапіла з эгіпецкае мовы: wḥ3t.