Геаграфія
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Геаграфія вывучае месцазнаходжаньне, працягласьць, распаўсюджаньне і узаемадзеяньне ўсіх значных элемэнтаў чалавечага і фізычнага асяродзьдзя зямельнай паверхні, распаўсюджаньне жыцьця на зямлі, уключаючы чалавечае жыцьцё і ўплыў чалавечай дзейнасьці. Слова геаграфія (па-грэцку: γεωγραφία) паходзіць ад грэцкіх слоў γη (ге) — Зямля і γραφειν (графеін) — пісаць, апісваць.
Фізычная геаграфія засяроджваецца на вывучэньні фізычных аспэктаў Зямлі, што ўключае ў сябе фізычную, мэтэаралягічную і экалягічную мадэль.
Грамадзкая геаграфія уключае эканамічную, палітычную, культурную геаграфію і засяроджваецца на вывучэньні грамадзкіх ці не-фізычных аспэктаў Зямлі. Яна вывучае як чалавек прыстасоўваецца да фізычных умоў і які ў сваю чаргу робіць уплыў на фізычную Зямлю.
Акрамя гэтага геаграфія вывучае асаблівасьці месцазнаходжаньня Зямлі ў Сонечнай сыстэме і ў сусьвеце і як гэта ўплывае на фізычныя ўмовы на Зямлі.