Міхаіл Ламаносаў
| Міхаіл Ламаносаў | |
| Михаил Ломоносов | |
праца невядомага мастака |
|
| Нарадзіўся | 8 (19) лістапада 1711 вёска Мішанінская, Архангелагорская губэрня, Расейскае царства |
|---|---|
| Памёр | 4 (15) красавіка 1765 Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя |
| Навуковая сфэра | хімія, фізыка, мінэралёгія, гісторыя, філялёгія, астраномія |
| Месца працы | Акадэмія навук і мастацтваў |
Міхаіл (Міхайла) Васільевіч Ламаносаў (19 лістапада [ст. ст. 8 лістапада] 1711, вёска Мішанінская, Расейскае царства — 4 (15) красавіка 1765, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя) — расейскі навуковец-прыродазнавец, энцыкляпэдыст, хімік і фізык; увайшоў у навуку як першы хімік, які даў вызначэньне фізычнай хіміі, вельмі блізкае да сучаснага, і перадвызначыў шырокую праграму фізыка-хімічных дасьледаваньняў[1][2]; ягоная малекулярна-кінэтычная тэорыя цеплыні шмат у чым апярэдзіла сучаснае ўяўленьне пра будову матэрыі — шматлікія фундамэнтальныя законы, у ліку якіх адзін з пачаткаў тэрмадынамікі[3]; заклаў асновы навукі пра шкло. Астраном, прыборабудаўнік, географ, мэталюрг, геоляг, паэт, зацьвердзіў падставы сучаснай расейскай літаратурнага мовы, мастак, гісторык, прыхільнік разьвіцьця расейскай асьветы, навукі й эканомікі. Распрацаваў праект Маскоўскага ўнівэрсытэта, пасьля названага ў ягоны гонар. Адкрыў наяўнасьць атмасфэры ў плянэты Вэнэры. Сапраўдны чалец Акадэміі навук і мастацтваў (ад’юнкт фізычнай клясы з 1742 году, прафэсар хіміі з 1745 году).
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Погодин С. А. Ломоносов и химия XVIII века. // Вопросы естествознания и техники, 1962, выпуск 12
- ^ Волков В. В., Вонский Е. В., Кузнецова Г. И. Выдающиеся химики мира. — М.: «Высшая школа», 1991. — ISBN 5-06-001568-8
- ^ «Теоретические исследования М. В. Ломоносова по химии».— Фигуровский Н. А. Очерк общей истории химии. От древнейших времен до начала XIX века. М,: Издательство Наука, 1969
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Міхаіл Ламаносаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў