Матэматыка
Матэма́тыка (па-грэцку: μαθηματικά, ад μάθημα — навука, вывучаць) — лягічная дэдуктыўная навука, якая вывучае абстрактныя структуры (напр. колькасьць, форма), вызначаныя пры дапамозе аксіёмаў, выкарыстоўваючы сымбальную лёгіку. Асобныя структуры матэматыкі паходзяць з прыродазнаўчых навук, у асноўным зь фізыкі, але матэматыкі стварылі таксама шэраг іншых канцэпцыяў менавіта для ўнутраных патрэбаў гэтае навукі.
Па адной з самых шырокіх клясыфікацыяў, матэматыка падзяляецца на тры асноўныя галіны:
- Альгебра — дасьледуе структуру мностваў, надзеленых абагульненымі арытмэтычнымі апэрацыямі.
- Аналіз — займаецца дасьледваннем функцыяў шляхамі дыфэрэнцыяльнага і інтэгральнага зьлічэньняў.
- Геамэтрыя — вывучае прасторавыя формы і іх пераўтварэньні.
Узроўнем ніжэй ляжыць матэматычная лёгіка, якая прапануе аксіяматычнае абгрунтаванне структуры й вываду матэматычных ведаў і зьяўляецца фундаментам для ўсяго будынку матэматыкі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Базавыя паняцьці
Аксіёма — Лік — Мноства — Тэарэма
[рэдагаваць] Асноўныя паняцьці
Зьменная — Парамэтар — Роўнасьць — Формула — Функцыя
[рэдагаваць] Матэматычныя навукі
Альгебра — Арытмэтыка — Геамэтрыя — Дыскрэтная матэматыка — Камбінаторыка — Лінейная альгебра — Матэматычны аналіз — Матэматычная лёгіка — Трыганамэтрыя — Тэорыя графаў — Тэорыя групаў — Тэорыя гульняў — Тэорыя імавернасьцяў — Тэорыя лікаў — Тэорыя мностваў — Тапалёгія
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Матэматыка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў