Тэарэма
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Тэарэ́ма (па-грэцку: theorema — ад theoreo разглядаю, даследую) — матэматычнае выказванне, праўдзівасць якога даказваецца шляхам лагічных разважанняў, шляхам выкарыстання выключна правілаў фармальнага вываду для пабудовы фармальнага вываду з мноства зыходных спасылак (аксіём) у межах нейкай аксіяматычнай тэорыі.
Асобным выпадкам тэарэмаў зьяўляюцца аксіёмы, якія прымаюцца праўдзівымі без усякіх доказаў або абгрунтаваньняў. Для аксыёмаў доказам служыць пустая выснова.
У матэматычных тэкстох тэарэмамі звычайна завуць толькі досыць важныя сьцьвярджэньні. Пры гэтым патрабаваныя доказы звычайна кімсьці знойдзеныя (выключэньне складаюць у асноўным працы па лёгіцы, у якіх вывучаецца само паняцьце доказу, а таму ў некаторых выпадках тэарэмамі завуць нават нявызначаныя сьцьвярджэньні). Менш важныя сьцьвярджэньні-тэарэмы звычайна завуць лемамі, прапановамі, сьледзтвамі і іншымі падобнымі тэрмінамі. Сьцьвярджэньні, аб якіх невядома, ці зьяўляюцца яны тэарэмамі, звычайна завуць гіпотэзамі.