Тэорыя лікаў
Тэо́рыя лі́каў — разьдзел матэматыкі, які вывучае лікі і падобныя да іх аб’екты. У тэорыі лікаў у шырокім сэнсе разглядаюцца як альгебраічныя, гэтак і трансцэндэнтныя лікі, а таксама функцыі рознага паходжаньня, якія зьвязаны з арытмэтыкай цэлых лікаў і іхных абагульненьняў. У дасьледаваньнях па тэорыі лікаў, нараўне з элемэнтарнымі й альгебраічнымі мэтадамі, прымяняюцца геамэтрычныя й аналітычныя мэтады, а таксама мэтады тэорыі імавернасьцяў[1].
Цэлыя ліку могуць быць разгледжаныя як самі па сабе ці як рашэньні раўнаньняў дыяфантавай геамэтрыі. Пытаньні тэорыі лікаў часьцяком лепш за ўсё зразумець праз вывучэньне аналітычных аб’ектаў, як то дзэта-функцыі Рымана, якія кадуюць уласьцівасьці цэлых лікаў, простых або іншых тэарэтыка-лікавых аб’ектаў у некаторым родзе. Можна таксама дасьледаваць рэчаісныя лікі ў сувязі з рацыянальнымі лікамі, як то дыяфантавых набліжэньняў.
Тэорыя лікаў мае наступныя разьдзелы:
- элемэнтарная тэорыя лікаў вывучае лікі без выкарыстаньня мэтадаў іншых разьдзелаў матэматыкі;
- аналітычная тэорыя лікаў вывучае лікі з выкарыстаньнем мэтадаў матэматычнага аналізу;
- альгебраічная тэорыя лікаў вывучае лікі як корані многаскладаў з рацыянальнымі каэфіцыэнтамі.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Number Theory. Encyclopædia Britannica.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Тэорыя лікаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па матэматыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |