Вікісховішча
| Вікіcховішча Wikimeida Commons |
|
| URL | http://commons.wikimedia.org |
|---|---|
| Камэрцыйны? | Не |
| Тып | мэдыясховішча |
| Рэгістрацыя | апцыянальна (патрэбная для загрузкі файлаў) |
| Уладальнік | Фундацыя Вікімэдыя |
| Аўтар | Джымі Ўэйлз |
| Пачатак працы | 7 верасьня 2004 |
Wikimedia Commons (па-беларуску: Вікісховішча) — агульнае цэнтралізаванае сховішча для выяваў, гуказапісаў, відэаролікаў і іншых файлаў, якія вольна распаўсюджваюцца. Гэтыя файлы можна выкарыстаць на старонках праектаў Фундацыі «Вікімэдыі». Яскравая рыса Вікісховішча ў тым, што яго файлы могуць выкарыстоўвацца ў абсалютна любых праектах Вікімэдыі.[1] Рухавік MediaWiki таксама дазваляе выкарыстаньне матэрыялаў Вікісховішча на любым вікі-сайце.[2]
Загрузіць файлы да Вікісховішча можна праз адпаведную службу ці адмысловую праграму.
Зьмест |
[рэдагаваць] Ліцэнзаваньне
Усе файлы, загружаныя на Вікісховішча, павінны быць вольныя для распаўсюджваньня ў любой юрысдыкцыі. Файлы ня могуць абкладацца абмежаваньнямі волі іх выкарыстаньня. У прыватнасьці, у адрозьненьне ад большасьці моўных разьдзелаў, не дапушчаюцца файлы, распаўсюджваныя на ўмовах «Добрасумленнага выкарыстаньня» (па-ангельску: fair use).
Пасьля запампоўкі файла неабходна: дадаць шаблён статусу аўтарскіх праў, калі шаблён ліцэнзіі патрабуе дадатковай інфармацыі, то дадаць і яе, дадаць апісаньне, напрыклад, што на выяве, дзе сфатаграфавалі і т. д., дадаць спасылку на зыходную выяву, калі яна капіявалася зь якога-небудзь сайта.
[рэдагаваць] Устаўка файлаў зь Вікісховішча ў артыкулы Вікіпэдыі
Для ўстаўкі файлаў зь Вікісховішча ў артыкулы беларускай Вікіпэдыі выкарыстоўваецца той самы сынтаксыс, як для ўстаўкі файлаў, загружаных у беларускую Вікіпэдыю. Напрыклад, каб уставіць загружаную выяву у артыкул, досыць паказаць спасылку на яго: [[Файл:<імя_файлу>]]. Альгарытм працы рухавіка пры гэтым такі: калі ёсьць мясцовы файл, то ўстаўляецца ў артыкул менавіта ён; калі жа ў лякальнай базе няма выявы з такім імем, то бярэцца адпаведны файл на Вікісховішчы.
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Вікісховішча — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Праекты Фундацыі «Вікімэдыя» | ||
|---|---|---|
|
Вікікнігі (Вікіджуніор) · Вікісховішча · Вікіінкубатар · Вікінавіны · Вікіпэдыя · Вікіцытатнік · Вікікрыніца · Віківіды · Віківэрсытэт · Вікіслоўнік · Мэта-Вікі
|
||
| Гісторыя Вікіпэдыі | |
|---|---|
| Галоўныя артыкулы | |
| Людзі | |
| Падзеі | |
| Падобныя праекты і адгалінаваньні | |
| Вэбсайты | |