Вікіслоўнік
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| URL | http://wiktionary.org/ |
|---|---|
| Слоган | the free dictionary |
| Камэрцыйны? | Не |
| Тып | анляйн-слоўнік |
| Рэгістрацыя | апцыянальна |
| Уладальнік | Фундацыя Вікімэдыя |
| Аўтар | Джымі Ўэйлз |
| Пачатак працы | 12 сьнежня 2002 |
Вікіслоўнік (па-ангельску: Wiktionary) — слоўнік, які вольна папаўняецца. Заснаваны на вікі-рухавіку. Адзін з праектаў фундацыі «Вікімэдыя».
У слоўніку ўтрымоўваюцца граматычныя апісаньні, тлумачэньні і пераклады слоў. Акрамя таго, у артыкулах можа адлюстроўвацца інфармацыя аб сэмантычных сувязях слоў. Такім чынам, Вікіслоўнік — спроба аб'яднаць у адным прадукце граматычны, тлумачальны, этымалягічны і шматмоўны слоўнікі, а таксама тэзаўрус.
Зьмест |
[рэдагаваць] Лексыкаграфічная канцэпцыя
Дзякуючы ўзаемасувязі паміж рознымі моўнымі разьдзеламі Wiktionary, а таксама паміж удзельнікамі слоўнікавага і іншых праектаў «Фундацыі Вікімэдыя», удзельнікі кожнага зь іх могуць выкарыстоўваць канцэпцыі, прылады і лексыкаграфічныя матэрыялы, створаныя іх калегамі — носьбітамі іншых моў. Падчас прац над рознымі моўнымі разьдзеламі слоўніка склалася комплексная канцэпцыя ўнівэрсальнага лексыкаграфічнага рэсурсу, сталая ўпершыню магчымай дзякуючы электронным тэхналёгіям. Канцэпцыя мяркуе ў канчатковым выніку поўнае апісаньне усіх лексычных адзінак усіх натуральных (і асноўных штучных) моў. Поўнасьць апісаньня азначае наяўнасьць зьвестак аб фанэтыцы, марфалёгіі, сынтаксычных і сэмантычных уласьцівасьцях адзінкі, аб яе этымалёгіі, спалучальнасьці і фразэалёгіі. Поўнасьць і ступень пасьлядоўнасьці рэалізацыі гэтай канцэпцыі можа вар'іравацца ў розных моўных разьдзелах праекту.
У кожным моўным разьдзеле «тытульная» мова зьяўляецца цэнтральнай — усе артыкулы пішуцца выключна на ёй, акрамя таго, ставіцца мэта даць пераклады слоў і іншых адзінак гэтай мовы на максымальна магчымы лік іншых моў. Словы іншых моў перакладаюцца, як правіла, толькі на гэтую «тытульную» мову. Так, у расейскім Вікіслоўніку для расейскіх слоў даюцца тлумачэньні і пераклады на замежныя мовы, для замежных слоў замест тлумачэньняў даюцца пераклады на расейскую мову.
Пры апісаньні марфалёгіі робіцца спроба даць максымальна поўную карціну словазьмены, уключаючы ўказаньне кляса словазьмены. У прыватнасьці, марфалягічныя зьвесткі па расейскіх лексэмах даюцца ў адпаведнасьці з клясыфікацыяй, прапанаванай А. А. Залізьняком.
[рэдагаваць] Тэзаўрус
Вікіслоўнік утрымоўвае наступныя сэмантычныя адносіны: сынонімы, антонімы, гіпэронімы, гіпонімы, сагіпонімы, халонімы, мэронімы, сугучнікі, амонімы.
[рэдагаваць] Дынаміка разьвіцьця расейскага Вікіслоўніка
Расейскі разьдзел Wiktionary быў створаны ўвесну 2004 году. На працягу паўтара гадоў ён практычна не разьвіваўся, папаўняючыся бессыстэмна, пераважна недабраякасным матэрыялам. Сытуацыя пачала зьмяняцца ў канцы 2005 — пачатку 2006 гадоў.
У 2006 годзе быў прызначаны першы адміністратар, аб'ём артыкулаў павялічыўся амаль у чатыры разу ў параўнаньні з папярэднім годам, створаны магутны інструмэнтар для апісаньня марфалёгіі, пачала фармавацца разьвітая сыстэма сэмантычных катэгорый.
Да восені 2006 году лік артыкулаў у расейскім Вікіслоўніку дасягнуў 10 000; затым, дзякуючы стварэньню бота, які выкарыстоўваў словасьпісы іншых разьдзелаў Wiktionary для генэрацыі артыкулаў-даўбешак у расейскім разьдзеле, за паўтара месяца было дададзена яшчэ каля 70 000 артыкулаў. 7 лістапада 2006 году Вікіслоўнік пераадолеў адзнаку 80 000, а 10 сьнежня 2006 году была узята важная мяжа — 100 000 артыкулаў. 28 траўня 2007 года Расейскі Вікіслоўнік утрымоўваў ужо 120 000 артыкулаў. Лік актыўных удзельнікаў складаў парадку 10.
У адрозьненьне ад сытуацыі з традыцыйнымі слоўнікамі поўнасьць Вікіслоўніка ня можа быць адэкватна ацэненая па фармальным паказчыку колькасьці артыкулаў. Аўтаматычны лічыльнік не робіць адрозьненьняў паміж паўпарожнімі даўбешкамі і сапраўднымі інфарматыўнымі артыкуламі, акрамя таго, ён не ўлічвае сярэднемоўнай і міжмоўную аманімію. Да прыкладу, слоўнікавы ўваход бор лічыцца як адзін артыкул, паміж тым у гэтым артыкуле апісана некалькі аманімічных лексэм расейскай мовы, а таксама аднайменныя лексэмы іншых моў (баўгарскай, татарскай), — у традыцыйных слоўніках гэты матэрыял быў бы аформлены і ўлічаны ў выглядзе некалькіх артыкулаў.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Вікіслоўнік — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Праекты Фундацыі Вікімэдыя | ||
|---|---|---|
| Вікікнігі (Вікіджуніор) · Вікісховішча · Вікіінкубатар · Вікінавіны · Вікіпэдыя · Вікіцытатнік · Вікікрыніца · Віківіды · Віківэрсытэт · Вікіслоўнік · Мэта-Вікі | ||
| Гісторыя Вікіпэдыі | |
|---|---|
| Галоўныя артыкулы | Гісторыя · Фундацыя Вікімэдыя · Вікіманія · MediaWiki · Дакладнасьць · Крытыка · Выдалізм і ўключызм · WikiScanner |
| Людзі | Джымі Ўэйлз · Лары Сэнгер · Фларэнс Дэвуа · Анджэла Біслі · С'ю Гарднэр · Эрык Мёлер · Майкл Сноў |
| Падзеі | Блякаваньне Вікіпэдыі ў Кітаі · Рэдагаваньне Вікіпэдыі супрацоўнікамі Кангрэса ЗША · Палеміка вакол Essjay · Інцыдэнт Сайгенталера · Падвойнае забойства Крыса Бэнуа і суіцыд · Генрык Батута · Ісьціна ў лічбах: Гісторыя Вікіпэдыі |
| Падобныя праекты і адгалінаваньні | Bomis · Нупэдыя · Citizendium · Enciclopedia Libre Universal en Español · Interpedia · Veropedia · Вікія · Wikiweise · Викизнание · WikiPilipinas |
| Ўэбсайты | Wikipedia Review · Wikitruth · Wikipedia Watch |

