Фундацыя «Вікімэдыя»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Wikimedia Foundation, Inc.
Фундацыя Вікімэдыя
Wikimedia Foundation RGB logo with text.svg
Тып некамерцыыная арганізацыя
Заснаваная 20 чэрвеня 2003, Санкт-Пецярбург, Флорыда, ЗША
Заснавальнікі Джымі Ўэйлз
Разьмяшчэньне Сьцяг ЗША Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША
Ключавыя фігуры Jan-Bart de Vreede, старшыня Апякунскай рады
Сью Гарднэр, выканаўчы дырэктар
Галіна вольны адчынены кантэнт, дабравольныя інтэрнэт-праекты на аснове тэхналёгіі Вікі
Чысты прыбытак $38,479,665 (2011/2012)
Лік супрацоўнікаў 142 наёмных
працаўнікоў[1]
Афіцыйны сайт wikimediafoundation.org

Фундацыя «Вікімэдыя» (па-ангельску: The Wikimedia Foundation, Inc.) — некамэрцыйная арганізацыя са штаб-кватэрай у Сан-Францыска (ЗША). Заснаваная згодна з заканадаўствам штату Флорыда. Ёй падпарадкоўваюцца шэраг сумесных Вікі-праектаў у інтэрнэце, у тым ліку Вікіпэдыя (па-ангельску: Wikipedia), Вікіслоўнік (па-ангельску: Wiktionary), Вікіцытатнік (Wikiquote), Вікікнігі Wikibooks (разам з Wikijunior), Вікікрыніцы (Wikisource), Вікісховішча (Wikimedia Commons), Віківіды (Wikispecies), Вікінавіны (Wikinews), Віківэрсытэт (Wikiversity), Мэта-Вікі (Meta-Wiki) ды Wikivoyage.

Афіцыйная абвестка пра стварэньне фундацыі была зробленая 20 чэрвеня 2003 году адным зь яе заснавальнікаў Джымі Ўэйлзам. Дагэтуль Вікіпэдыя існавала як праект кампаніі Bomis.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пералік супрацоўнікаў Хатняя старонка фундацыі Вікімэдыя(анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Фундацыя «Вікімэдыя»сховішча мультымэдыйных матэрыялаў