Лары Сэнгер
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ло́ўрэнс Марк Сэ́нгер, больш вядомы як Ла́ры Сэ́нгер (па-ангельску: Lawrence Mark «Larry» Sanger; нарадзіўся 16 ліпеня 1968) — адзін з заснавальнікаў і галоўны рэдактар Вікіпэдыі ў пэрыяд працы ў кампаніі «Боміс» (па-ангельску: «Bomis»).
[рэдагаваць] Біяграфія
Лары Сэнгер нарадзіўся ў горадзе Бэльвэ (штат Вашынгтон), а вырас у Анкорыджы, на поўдні Аляскі. Ён стаў бакалаўрам філязофіі ў Каледжы Рыда ў 1991 годзе. У 2000 годзе Ўнівэрсытэт Агаё прысвоіў яму статус доктара філязофіі. У сваёй навуковай дзейнасьці Сэнгер дасьледаваў праблему мэта-апраўданэняў, яго тэзіснае эсэ звалася «Epistemic Circularity: An Essay on the Problem of Meta-Justification».
З канца красавіка па канцы ліпеня 2001 году жыў ў Іжэўску.[1][2][3]
[рэдагаваць] Вікіпэдыя
У 2000 годзе заснавальнік кампаніі «Боміс» (па-ангельску: «Bomis») Джымі Ўэйлз наняў Лары Сэнгера ў якасьці галоўнага рэдактару для новай вольнай энцыкляпэдыі «Нупэдыя» (па-ангельску: Nupedia). Энцыкляпэдыя складалася навукоўцамі на добраахвотнай аснове, артыкулы энцыкляпэдыі праходзілі экспэртную адзнаку. Таму разьвіцьцё Нупэдыі праходзіла вельмі павольна.
Пасьля знаёмства з канцэпцыяй вікі, Лары Сэнгер прапанаваў Уэйлзу ўжыць гэтую канцэпцыю ў стаўленьні энцыкляпэдыі, каб паскорыць напаўненьне Нупэдыі. Гэта прывяло да стварэньня ўэб-сайта Вікіпэдыі, якая першапачаткова задумлялася для папярэдняй распрацоўкі матэрыялаў, якія потым былі бы разьмешчаныя ў Нупэдыі. Так 15 студзеня 2001 году Сэнгер стаў адзіным у гісторыі Вікіпэдыі аплачваным рэдактарам. Ён прапрацаваў у гэтай пасадзе да сваёй адстаўкі 1 сакавіка 2002 году. Афіцыйным чыньнікам адстаўкі было абвешчана скарачэньне штату. Быўшы галоўным рэдактарам Вікіпэдыі, Сэнгер прыдумаў саму назву праекта — «Вікіпэдыя», а таксама сфармуляваў асноўную частку палітыкі, прынцыпаў і правіл Вікіпэдыі і яе супольнасьці.
Пасьля адстаўкі Сэнгера, Ўэйлз стаў адмаўляць ролю Сэнгера як заснавальніка Вікіпэдыі. Ён прызнаваў важнасьць яго заслуг, але сьцьвярджаў, што Сэнгер рабіў усё пад яго строгім кіраўніцтвам і быў усяго толькі найманым працаўніком. Тым ня менш, большасьць энтузіястаў Вікіпэдыі прызнаюць Лары Сэнгера «сазаснавальнікам» Вікіпэдыі разам з Ўэйлзам.
[рэдагаваць] Адстаўка
У сваім разьвітальным лісьце, Лары Сэнгер напісаў, што ня можа больш займацца Вікіпэдыяй нават на добраахвотнай аснове, паколькі ў яго няма для гэтага досыць вольнага часу. Пазьней у сваёй заяве ён дадаў, што «у праекце існавала атрутная сацыяльная і палітычная атмасфэра», зь якой ён ня мог мірыцца. Тым ня менш пасьля звальненьня Сэнгера праект Вікіпэдыі працягнуў свой бурны рост і ўвайшоў у сотню самых папулярных сайтаў Сусьветнага павуціньня. Нупэдыя жа без удзелу Сэнгера спыніла сваё існаваньне ў тым жа 2002 годзе.
У сьнежні 2004 году Лары Сэнгер напісаў для сайта «Kuro5hin» крытычны артыкул. У ім ён заявіў, што хоць «высока ацэньвае вартасьць Вікіпэдыі», і што добра ведае і падтрымлівае «місію і памяркоўную палітыку Вікіпэдыі», але ўсё жа ў праекту маюцца сур'ёзныя праблемы. Сэнгер напісаў, што існуе крызыс даверу да праекту з боку грамадзтва, і што праект злучыў «цяжкіх людзей, тралей і іх натхніцеляў у злаякасную пухліну». Гэтыя праблемы, па меркаваньні Сэнгера, выцякаюць з-за «анты-элітарызма» праекту, яго пагарды да ўсяго элітарнага і адсутнасьці павагі да экспэртаў. Гэты артыкул Лары Сэнгера выклікала шырокі рэзананс у асяродзьдзі блоггераў і нават у сродках масавай інфармацыі.
[рэдагаваць] Пасьля Вікіпэдыі
Пасьля звальненьня Сэнгер вярнуўся ў сьвет навукі і цяпер выкладае філязофію ва Ўнівэрсытэце Агаё. Сэнгер захоплены эпістэмалёгіяй з акцэнтам на філязофіі XVII стагодзьдзя і этыцы. У вольны час Лары Сэнгер выкладае і сам выконвае на скрыпцы ірляндзкую народную музыку ў гарадах Дэйтане і Калюмбусе ў штаце Агаё.
Сэнгер таксама быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам «Агляду навін Y2K ад Сэнгера» (па-ангельску: «Sanger’s Review of Y2K News Reports») для тых, хто чакаў глябальнай катастрофы з наступам 2000 году. Ён таксама кіруе сайтам аб скрыпічных традыцыях Данэголу.
У сьнежні 2005 стала вядома, што Сэнгер удзельнічае ў стварэньні праекту, альтэрнатыўнага Вікіпэдыі. Па яго словах, новы партал, улучальны ў сябе акрамя іншага энцыкляпэдыю, будзе больш абапірацца на веды экспэртаў. Назва новага парталу — «Лічбавы Сусьвет» (па-ангельску: «Digital Universe»). Для кіраўніцтва новым праектам, Лары Сэнгер ужо заснаваў фірму — «Фонд лічбавага Сусьвету» (па-ангельску: «Digital Universe Foundation»). Для праекту было сабрана 10,5 млн даляраў, і ў студзені 2006 году праект зьявіўся ў Інтэрнэце. Пілётная вэрсія праекту налічае прыблізна 50 парталаў. Некаторыя карыстачы адзначалі, што сыстэма навігацыі гэтай пілётнай вэрсіі — складаная і незразумелая.
У верасьні 2006 Сэнгер абвясьціў аб стварэньні форка Вікіпэдыі — праекце «Citizendium», мэта якога — пазбавіцца ад слабых месцаў Вікіпэдыі. Асноўнае адрозьненьне «Citizendium» складаецца ў адсутнасьці ананімнага рэдагаваньня — каб пачаць працу, кожны аўтар павінен будзе прадставіцца і паведаміць сваё сапраўднае імя.
27 верасьня 2006 Сэнгер узяў «адпачынак» у «Лічбавым Сусьвеце», каб заснаваць цалкам незалежны фонд «Citizendium». У першым прэс-рэлізе 17 кастрычніка 2006 Сэнгер заявіў, што гэты фонд «хутка паспрабуе зрушыць Вікіпэдыю з месца аднаго з асноўных крыніц інфармацыі ў сетцы».
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Старонка ўдзельніка Лары Сэнгера ў ангельскай Вікіпэдыі
- Пэрсанальная акадэмічная старонка Лары Сэнгера
- Эсэ Лары Сэнгера «Epistemic Circularity: An Essay on the Problem of Meta-Justification»
- Артыкул Лары Сэнгера «Веданьне вольна для ўсіх» у «Technology review»
- «Брытаніка або Нупэдыя? Будучыня вольных энцыкляпэдый.»
- «Вікіпэдыя шырока адчыненая. Чаму яна так хутка расьце? Чаму яна не перапоўненая глупствам?»
- «Чаму Вікіпэдыя павінна адмовіцца ад антыэлітарызму.»
- Раньняя гісторыя Нупэдыі і Вікіпэдыі: Мэмуар і таксама Частка II (19 красавіка 2005, «Slashdot»)
- Партал «Лічбавы Сусьвет» («Digital Universe»)
| Гісторыя Вікіпэдыі | |
|---|---|
| Галоўныя артыкулы | Гісторыя · Фундацыя Вікімэдыя · Вікіманія · MediaWiki · Дакладнасьць · Крытыка · Выдалізм і ўключызм · WikiScanner |
| Людзі | Джымі Ўэйлз · Лары Сэнгер · Фларэнс Дэвуа · Анджэла Біслі · С'ю Гарднэр · Эрык Мёлер · Майкл Сноў |
| Падзеі | Блякаваньне Вікіпэдыі ў Кітаі · Рэдагаваньне Вікіпэдыі супрацоўнікамі Кангрэса ЗША · Палеміка вакол Essjay · Інцыдэнт Сайгенталера · Падвойнае забойства Крыса Бэнуа і суіцыд · Генрык Батута · Ісьціна ў лічбах: Гісторыя Вікіпэдыі |
| Падобныя праекты і адгалінаваньні | Bomis · Нупэдыя · Citizendium · Enciclopedia Libre Universal en Español · Interpedia · Veropedia · Вікія · Wikiweise · Викизнание · WikiPilipinas |
| Ўэбсайты | Wikipedia Review · Wikitruth · Wikipedia Watch |

