Ірляндыя
| Рэспубліка Ірляндыя Éire Ireland |
|||||
|
|||||
| Дзяржаўны гімн «Amhrán na bhFiann» |
|||||
| Афіцыйная мова | ірляндзкая, ангельская | ||||
| Сталіца | Дублін | ||||
| Найбуйнейшы горад | Дублін | ||||
| Форма кіраваньня | Рэспубліка Мэры МакАліс Энда Кені |
||||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
117-е месца ў сьвеце 70 273 км² 2% |
||||
| Насельніцтва • агульнае (2005) • шчыльнасьць |
122-е месца ў сьвеце 4 130 000 57/км² |
||||
| СУП • агульны (2005) • на душу насельніцтва |
50-е месца ў сьвеце $164,190 млрд $40 003 |
||||
| Валюта | Эўра (€) |
||||
| Часавы пас • улетку |
GMT (UTC+0) IST (UTC+1) |
||||
| Незалежнасьць — абвешчаная — прызнаная |
Ад Вялікабрытаніі 21 студзеня 1919 6 сьнежня 1921 |
||||
| Аўтамабільны знак | IRL | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .ie | ||||
| Тэлефонны код | +353 | ||||
Рэспу́бліка Ірля́ндыя (па-ірляндзку: Poblacht na hÉireann, па-ангельску: Republic of Ireland) — дзяржава, што пакрывае прыкладна пяць шостых выспы Ірляндыі. Прыкладна шостая частка выспы вядомая пад назвай Паўночная Ірляндыя, і зьяўляецца часткай Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі.
Канстытуцыя абвяшчае, што назва дзяржавы «Éire, альбо па-ангельску, Ireland». Назва Рэспубліка Ірляндыя зьяўляецца афіцыйным апісаньнем дзяржавы, паводле Акту аб Рэспубліцы Ірляндыя.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Асноўныя артыкулы: Гісторыя Ірляндыі, Гісторыя Рэспублікі Ірляндыя
Ад 1 студзеня 1801 году да 6 сьнежня 1922 году Ірляндыя была часткай Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі. У 1919 годзе шмат ірляндзкіх парлямэнтараў, абраных падчас брытанскіх усеагульных выбараў 1918 году, адмовіліся ад сваіх месцаў у брытанскай House of Commons (?). Замест яны стварылі ірляндзкі парлямэнт, які называўся Dáil Éireann [да́ўіл э́йрайн]. Ён у студзені 1919 году выпусьціў Аднабаковую Дэклярацыю аб Незалежнасьці , якая абвяшчала Ірляндзкую Рэспубліку. Ірляндыя больш не была часткай Брытанскай Імпэрыі. З-за малога прызнаньня ў сьвеце была скліканая ў 1919 годзе Парыская Мірная Канфэрэнцыя. Гэта адбылося з-за моцнай пазыцыі Брытаніі на канфэрэнцыі. Пасьля Англа-Ірляндзкай вайны (таксама вядомай як Ірляндзкая вайна за незалежнасьць>) Брытанскае кіраўніцтва і Кабінэт міністраў (Áireacht) Ірляндзкай Рэспублікі падпісалі Англа-Ірляндзкую дамову, паводле якой Ірляндыя атрымала статус дамініёну.
[рэдагаваць] Палітыка
Ірляндыя — гэта парлямэнцкая рэспубліка. Прэзыдэнт краіны выбіраецца на сямігадовы тэрмін і можа перавыбірацца толькі адзін раз. Нягледзячы на тое, што прэзыдэнт зьяўляецца збольшага намінальным кіраўніком краіны, ён валодае некаторымі канстытуцыйнымі паўнамоцтвамі, напрыклад кіруе Дзяржаўным Саветам, які зьяўляецца кансультатыўным органам. Taoiseach (прэм’ер-міністар) прызначаецца прэзыдэнтам, па прапанове парлямэнта. Звычайна прэм’ер-міністры зьяўляюцца лідэрамі палітычных партыяў, якія маюць большасьць у парлямэнце. Прэм’ер-міністар прызначае міністраў і ў апошнія гады (з 1989 года) кабінэт міністраў складаецца на кааліцыйнай аснове.
Двухпалатны парлямэнт Ірляндыі складаецца з Сэнату (Seanad Éireann) і Палаты Прадстаўнікоў (Dáil Éireann). Сэнат складаецца з 60 сэнатараў, зь якіх 11 прызначаюцца прэм’ер-міністрам, 6 выбіраюцца двума ўнівэрсытэтамі і 43 выбіраюцца на ўсеагульных выбарах. Палата прадстаўнікоў складаецца з 166 дэпутатаў, якія выбіраюцца на выбарах на прапарцыянальнай аснове. Паводле канстытуцыі выбары ў парлямэнт павінны праводзіцца не радзей аднаго разу ў 7 гадоў.
Урад канстытуцыйна абмежаваны 15 членамі. Ня болей двух міністраў могуць быць прызначаны з Сэнату, а намесьнік прэм’ер-міністра і міністар фінансаў павінны быць прызначаны з Палаты Прадстаўнікоў.
Ірляндыя ўвайшла ў Эўрапейскі Зьвяз у 1973 годзе, але да нашых дзён не ўвайшла ў Шэнгенскую зону. Грамадзяне Вялікабрытаніі маюць права ўезду на тэрыторыю Ірляндыі без паспарту згодна з дамовай аб Агульнай Транспартнай Зоне паміж краінамі, але некаторыя формы ідэнтыфікацыі патрабуюцца ў аэрапартах і марскіх партах.
[рэдагаваць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Ірляндыя мае 26 графстваў, якія ўзьніклі згодна з культурнымі і гістарычнымі асаблівасьцямі рэгіёнаў краіны. Аднак некаторыя гістарычныя графствы былі аб’яднаныя ў новыя адміністрацыйныя адзінкі, у той час як графства Дублін было падзелена на тры новыя адміністрацыйныя адзінкі ў 1990-х а графства Тыпэрары было падзелена на дзьве часткі ў 1890-х. Усё гэта прывяло да таго, што ў цяперашні час краіна мае адміністрацыйны падзел, які складаецца з 26 адміністрацыйных графстваў і пяць асобных гарадоў. Пяць гарадоў (Дублін, Корк, Лімерык, Голўэй і Ўотарфорд) адміністрацыйна выдзелены ў асобныя адзінкі. Яшчэ пяць гарадоў (Кломнэль, Драгхеда, Кілкэньні і Ўэксфорд) маюць асобную аўтаномію ў межаў сваіх графстваў.
| Рэспубліка Ірляндыя |
[рэдагаваць] Геаграфія
Агульная плошча выспы Ірляндыя складае 84 421 км², зь якіх 83% належаць Рэспубліцы Ірляндыя (70 280 км²), астатняя частка выспы належыць Вялікабрытаніі. Выспа Ірляндыя знаходзіцца ў паўночнай частцы Атлянтычнага акіяна. На ўсходзе ад выспы знаходзіцца Ірляндзкае мора, якое злучаецца з акіянам праз пратоку Канал св. Георга і Кельцкае мора. Усходняе ўзьбярэжжа характэрызуецца пераважна адвеснымі скаламі, узвышшамі і невялікімі гарамі (зь якіх самай высокай зьяўляецца гара Караўнтухіл, вышынёй 1 038 м). Унутраныя раёны краіны маюць раўнінны рэльеф, які перасякаецца рэкамі (самай вялікай зь якіх зьяўляецца рака Шэнан) і некалькімі невялікімі азёрамі (ці loughs). Цэнтральная частка краіны адносіцца да вадазбору ракі Шэнан, тут знаходзяцца балоты на якіх вядзецца здабыча торфу. На ўзьбярэжным шэльфе Ірляндыі знаходзяцца радовішчы нафты і прыроднага газу.
Тэмпэратура паветра выспы знаходзіцца пад уплывам Атлянтычнага акіяну і вызначаецца ўмеранымі паказчыкамі. Сярэдняя тэмпэратура паветра летам складае +29 °C, зімой −6 °C. Клімат Ірляндыі адзначаецца значнай колькасьцю ападкаў, у некаторых раёнах краіны яны адбываюцца 275 дзён у годзе.
- Найважнейшыя гарады
-
- Дублін (колькасьць насельніцтва 495 782, колькасьць насельніцтва агламэрацыі 2 186 821)
- Корк (колькасьць насельніцтва 123 062, колькасьць насельніцтва агламэрацыі 186 239)
- Голўэй (колькасьць насельніцтва 65 832, колькасьць насельніцтва агламэрацыі 66 163)
- Лімэрык (колькасьць насельніцтва 54 023, колькасьць насельніцтва агламэрацыі 86 998)
- Ўотэрфорд (колькасьць насельніцтва 44 594, колькасьць насельніцтва агламэрацыі 46 736)
[рэдагаваць] Эканоміка
Эканоміка Ірляндыі ў апошнія гады была хутка пераарыентавана з сельскай гаспадаркі на сучасную навукаёмістую, якая спэцыялізуецца на абслугоўваньні высокатэхналягічнай прамысловасьці. Ірляндзкая эканоміка залежыць ад гандлю, прамысловасьці і інвэстыцыяў. Эканамічны рост краіны ў 1995—2000 г.г. склаў у сярэднім 10%, у 2001—2004 г.г. прыкладна 7%.
Прамысловасьць забясьпечвае каля 46% нацыянальнага прыбытку і каля 80% прадукцыі прамысловасьці экспартуецца. Прыкладна 29% працаздольнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы. Экспарт грае фундамэнтальную ролю эканамічнага росту Ірляндыі.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
У 2007 годзе Ірляндыя зьяўлялася краінай з найхуткім ростам насельніцтва ў Эўропе. Прырост у 2006 годзе быў 2,5%, а тры пяпярэднія гады каля 2%. Паміж 1841 і 1851 гадамі колькасьць насельніцтва паменшылася з 8,2 мільёнаў да 6,5 мільёнаў чалавек. Прычынай такога моцна спадку насельніцтва была сьмерць ад голаду й эміграцыя, пераважна да Вялікабрытаніі, а таксама да Злучаных Штатаў Амэрыкі. У гэты час па-за межамі выспы жыве ад 12 да 16 мільёнаў этнічных ірляндцаў.
[рэдагаваць] Культура
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Ірляндыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Эўропы | ||
|---|---|---|
|
Азэрбайджан · Альбанія · Андора · Армэнія · Аўстрыя · Баўгарыя · Беларусь · Босьнія і Герцагавіна · Бэльгія · Ватыкан · Вугоршчына · Вялікабрытанія · Гішпанія · Грузія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан¹ · Кіпр · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Малдова · Мальта · Манака · Нарвэгія · Нідэрлянды · Нямеччына · Партугалія · Польшча · Расея¹ · Рэспубліка Македонія · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турэччына¹ · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія
|
||
| Непрызнаныя: | ||
| Залежныя тэрыторыі: |
Акратыры і Дэкелія · Аляндзкія выспы · Выспа Мэн · Гернсі · Гібральтар · Джэрсі · Фарэрскія выспы · Шпіцбэрген · Ян Маен
|
|
| ¹ Часткова знаходзіцца ў Азіі | ||
|
|
|
|---|---|
|
Аўстрыя · Баўгарыя · Бэльгія · Вугоршчына · Вялікабрытанія · Гішпанія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Італія · Кіпр · Латвія · Летува · Люксэмбург · Мальта · Нідэрлянды · Нямеччына · Польшча · Партугалія · Румынія · Славаччына · Славенія · Фінляндыя · Францыя · Чэхія · Швэцыя · Эстонія
|
|
| краіны-кандыдаты: | |
| Арганізацыя па бясьпецы й супрацы ў Эўропе | |
|---|---|
| Чальцы |
Азэрбайджан · Альбанія · Андора · Армэнія · Аўстрыя · Баўгарыя · Беларусь · Босьнія і Герцагавіна · Бэльгія · Ватыкан · Вугоршчына · Вялікабрытанія · Гішпанія · Грузія · Грэцыя · Данія · Злучаныя Штаты Амэрыкі · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан · Канада · Кіпр · Кыргыстан · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Македонія · Малдова · Мальта · Манака · Нарвэгія · Нідэрлянды · Нямеччына · Партугалія · Польшча · Расея · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Таджыкістан · Туркмэністан · Турэччына · Узбэкістан · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія
|
| Партнэры |
Альжыр · Аўганістан · Ізраіль · Манголія · Марока · Паўднёвая Карэя · Тайлянд · Эгіпет · Японія · Ярданія
|
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |